Лютэранская кірха — колішні лютэранскі храм у Магілёве, заснаваны 1780 р., разбураны ў 1930-х.

Гісторыя У 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія грамады немцаў, пры гэтым былі заснаваны лютэранскія кірхіНемцы в России. Немецкие лютеранские общины и их церкви. Дазвол на збудаванне кірхі ў Магілёве дала Расійская імператрыца Кацярына II, якая пры наведванні горада ў 1780 г. ахвяравала на будаўніцтва кірхі 500 рублёў. Указам Кацярыны II для будаўніцтва храма Георгій Каніскі перадаў ацалелыя элементы праваслаўнай Спаскай царквыМогилев XIX—XX вв. и сегодня Informacja na stronach białoruskich ewangelików . Прыхадская кірха знаходзілася насупраць мужчынскай гімназіі. Драўляная, невялікіх памераў кірха была па-нямецку акуратна дагледжана, увітая плюшчом, яна асабліва маляўніча выглядала летам.Невялікая прагулка па Магілёву: з сучаснасці ў мінулае

Кірха без перапынку працавала да самай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Да пачатку 1930-х гадоў кірха стаяла зачыненай, пакуль улады БССР, верагодна ў сувязі з магчымым пераносам сталіцы ў Магілёў, не вырашылі знішчыць кірху. Напачатку 1930-х кірха была знішчана.

Гл. таксама Немцы ў Беларусі Немцы Магілёва Лютэранская кірха ў Мінску Лютэранская кірха ў Гродне Лютэранская кірха ў Полацку

Спасылкі Магілёў. Кірха

Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Магілёва Катэгорыя:Колішнія кірхі Беларусі Катэгорыя:Храмы Магілёва Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:1780 год у Беларусі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Магілёве