Іва́н Яго́равіч Старо́ў (, Санкт-Пецярбург — , Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, адзін з заснавальнікаў т. зв. рускага класіцызму, акадэмік (з 1769), прафесар Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (з 1785).
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве (па іншым крыніцам — у Санкт-Пецярбургу) у сям’і дыякана. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе для дзяцей духоўнага стану.
У 1755 годзе быў прыняты ў выхаванцы гімназіі пры Маскоўскім універсітэце, праз год як адоранае дзіця пераведзены з яе ў гімназію пры Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук і ў 1758 годзе паступіў у вучні акадэміі мастацтваў да А. П. Какорынава і Ж.-Б. Вален-Дэламота. Скончыўшы ў ёй курс, з 1762 па 1768 падарожнічаў за мяжой у якасці .
Заканчэнне навучання ў Акадэміі таксама давала права на стан дваранства.
Стажыроўка за мяжой
У 1762 годзе Староў адбыў у Парыж. Тэрмінам камандзіроўкі было тры гады. У Парыжы ён вучыўся ў . І. Старову пашанцавала з тэрмінам стажыроўкі, якая цягнулася не тры, а шэсць гадоў, з якіх пяць гадоў ён правёў у Парыжы і адзін год у Рыме.
(1730—1798) мала паспеў выбудаваць праз канкурэнцыю і скарачэнне будаўніцтва ў Францыі. Але салон у ў Генуі, замак-палац ландграфа , павільён навук і мастацтваў для імператрыцы Кацярыны II (праект) стварылі яму аўтарытэт у Парыжы і Заходняй Еўропе. Лепшымі будынкамі архітэктара стануць (каля Дыжона) і тэатр «Адэон» у Парыжы. Ваі таксама стварыў план забудовы новага французскага порту ў . Горадабудаўнічыя навыкі, атрыманыя ў Шарля дэ Ваі, Іван Староў выкарыстоўвае пры ўласным праектаванні расійскіх правінцыйных гарадоў, сярод якіх Екацярынаслаў, Нікалаеў, Пскоў, Нарва, Варонеж, Вялікі Усцюг, Багародзіцк і інш.
Вяртанне на радзіму
Па вяртанні ў Санкт-Пецярбург за праект будынка для кадэцкага шляхецкага корпуса быў прызнаны ў 1769 годзе акадэмікам, у наступным годзе заняў у акадэміі пасаду ад’юнкт-прафесара, з якой у 1770 годзе павышаны ў прафесары і ў 1794 годзе — у ад’юнкт-рэктары. У 1772—1774 гадах — галоўны архітэктар «».
Творчасць
Найважнейшыя з яго збудаванняў:
Санкт-Пецярбург і наваколлі:
у Аляксандра-Неўскай лаўры (1776—1790 годы), там жа надбрамавая царква (1783—1785 годы); у , блізу Царскага Сяла (1782—1788 годы, удзел у будаўніцтве сумесна з Васкрасенская царква на Волкаўскіх могілках (1782—1785 годы) Таўрыйскі палац (1783—1788 годы) ; (1783—1789 годы, перабудова пасля пажару); (1785—1796); Дачныя палацы ў маёнтках і Санкт-Пецярбургскай губерні.
Тульская вобласць: у Багародзіцку (1771—1776).
Украіна: у Херсоне на Перакопскай вуліцы, 13 (1786) Пацёмкінскі палац у Екацярынаславе (1787—1789 гады)
Беларусь Праекты планіроўкі гасцінага двара, сядзібнага дома рэзідэнцыі графа Р. А. Пацёмкіна і перабудовы Спаскай царквы ў Дуброўна (1784) Праект палаца Пацёмкіна (канец 1780-х) і суднабудаўнічай верфі (1785) ў Крычаве Тыпавыя праекты мураванага і драўлянага паштовых дамоў дамоў (1772). Мураваныя дамы пабудаваны ў Віцебску, Полацку і Магілёве.
Памяць У гонар І. Я. Старова названая вуліца ў Нікалаеве.
Крыніцы
Літаратура
Зодчие Санкт-Петербурга. XVIII век / сост. ; ред. Ю. Артемьева, С. Прохватилова. — СПб.: Лениздат, 1997. — 1021 с. — ISBN 5-289-01585-X
Искусство. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под ред. проф. Горкина А. П. - М.: Росмэн, 2007. Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Гатчыны Катэгорыя:Архітэктары класіцызму Катэгорыя:Пенсіянеры Імператарскай Акадэміі мастацтваў