Павел Юр’евіч Татарнікаў (нар. , ) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і мастакоў. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў (1989), аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995).
З 1997 года член Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць Займаецца станковай графікай. Творы Паўла Татарнікава захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
З 1989 года займаецца кніжнай ілюстрацыяй. Супрацоўнічае з выдавецтвамі Беларусі, Вялікабрытаніі, Італіі, Расіі, Тайваня, Японіі.
Праілюстраваныя кнігі «Arthur of Albion» (2008) Джона Мэцьюза, выдавецтва «Barefootbooks» (Вялікабрытанія); «Снежная каралева» (2005), выдавецтва «Grimm Press» (Тайвань); «Золата Рэйна» (2004), выдавецтва «Grimm Press» (Тайвань); «Рыцары і дойліды Гародні» (2009) Аляксандра Краўцэвіча, выдавецтва «Гродзенская бібліятэка»; «У гасцях у вечнасці» (2007), «Перуновага племені дзеці» (2008) Анатоля Бутэвіча, выдавецтва «Кавалер паблішэр» (Мінск); «Шчыраю ноччу» Уладзіміра Ягоўдзіка, выдавецтва «ЛІМ» (Мінск); «Алмаз Раджы» (2005) Роберта Стывенсана; «Граф Монтэ-Крыста» (2006) Аляксандра Дзюма; «Венецыянскі купец» (2009) Уільяма Шэкспір, выдавецтва «Black cat» (Італія).
Выстаўкі Удзельнічаў у міжнародных праектах, у т.л. «Дольна Вісла» ў Гручне (Польшча, 2014), фестывалі Lucca Comics and Games у Луцы (Італія, 2015), «Эрэм III» у Вігры (Польшча, 2019), «Беларціс» у Монтэ-Карла (Манака, 2019).
Персанальныя выстаўкі «Белае-шэрае-залатое» (Мінск, 2008); «Разам» (Мінск, 2008); «Arthur of Albion» (ЗША, 2008); «Жывапіс, графіка» (Брэст — Мінск, 2008); Міжнароднае біенале ілюстрацыі «ВІВ — 2009» (Славакія, 2009); «Рыцары і дойліды Гародні». Гродна (Гродна, 2009); «Брама мінулага» (Мінск, 2010); «Ілюстрацыя і не толькі…» (Светлагорск, 2010); (Віцебск, 2013) Выстаўка ілюстрацый у Карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі (Гомель, 2014); (Гродна, 2016) (Мінск, 2018) (Нясвіж, 2018—2019) (Брэст, 2019) (Віцебск, 2019) (Мінск, 2019)
Узнагароды Залаты медаль конкурсу «Moonlight» (2008); Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011); Гран-пры ў намінацыі «Мастацкае афармленне кнігі» конкурсу беларускай кнігі для дзяцей і юнацтва «Прэмія Цёткі» (2017) за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»; Прыз «Залаты Фаліянт» у намінацыі «Найлепшы ілюстратар года» нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (2017); Прыз «Залаты Фаліянт» у намінацыі «Разам з кнігай мы расцём» нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (2019)
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў