Каалі́н, белая гліна — асадкавая горная парода, складзеная галоўным чынам з каалініту, часам з дамешкамі пясчанага матэрыялу (кварц, слюда, палявы шпат і інш.). Назва паходзіць ад назвы мясцовасці Каалінь у правінцыі Цзянсі ў Кітаі, дзе ўпершыню быў знойдзены каалін.
Колер кааліну белы, жаўтаваты, шараваты, у выпадку наяўнасці арганічных дамешкаў — да чорнага. У сухім стане кавалкавая, слаба звязаная, тлустая навобмацак парода. Пры ўвільгатненні малапластычная. Валодае высокай вогнетрываласцю.
Месцараджэнні Каалін здабываюць у Вялікабрытаніі (Карнуол), Германіі (каля Дрэздэна), Чэхіі (наваколле горада Карлавы Вары), ЗША (штат Джорджыя), на Урале, у Казахстане, на Украіне і інш.
Выкарыстанне Найбольшую колькасць кааліну (да 50 % здабычы) спажывае цэлюлозна-папяровая прамысловасць у якасці напаўняльніка, вызначаючага якасць паперы. Каля 20 % кааліну выкарыстоўвае гумавая прамысловасць, 5—10 % фарфоравая і фаянсавая вытворчасць. Таксама каалін выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў, белага цэменту, будаўнічай і электратэхнічнай керамікі, у парфумерыі і медыцыне. У хімічнай прамысловасці каалін выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны пры атрыманні ультрамарынуУльтрамарин // Артыкул на сайце ХиМиК.ру , сернакіслага, хлорыстага алюмініюАлюминия хлорид // Артыкул на сайце ХиМиК.ру Каолин Артыкул на сайце ХиМиК.ру .
Літаратура
Спасылкі
Каолин Артыкул на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Асадкавыя горныя пароды Катэгорыя:Керамічныя матэрыялы