Алякса́ндр Па́ўлавіч Смаро́дскі ( — ) — беларускі педагог, пісьменнік, краязнавец, грамадскі дзеяч.
Скончыў Пецярбургскі гістарычна-філалагічны інстытут у 1876 годзе. З 1876 года працаваў выкладчыкам Мінскай гімназіі, потым з 1878 года — сакратаром Мінскага губернскага статыстьгчнага камітэта. У 1904—1905 гадах рэдактар і выдавец вялікадзяржаўна-шавіністычнай газеты «Белорусский вестник»Конон, В. М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. / В. М, АН Белорусской ССР, Институт философии и права; [Редактор С. Х. Александрович]. — Мн.: Наука и техника, 1985. — 200 с.. У 1880-я актыўна вывучаў і сістэматызаваў мінулае і сучаснае Мінскай губерні, у выніку напісаў шэраг прац, якія сталі пэўным унёскам у справу развіцця археалогіі і гістарычнага краязнаўства на Беларусі.
Найбольш вядомыя з іх: «3 нагоды 50-годдзя ўз’яднання ўніятаў з праваслаўнай царквой» (1889) «Стагоддзе Мінскай губерні» (1892), «Дзявяты археалагічны з’езд у Вільні» (1893), якая змяшчае бібліяграфічны паказальнік твораў, артыкулаў, нататак, што адносяцца да прадмету археалогіі па Мінскай губерні.
Літаратура
Спасылкі
В поисках утраченного: минский историк, педагог и писатель конца XIX - начала XX столетия А. Смородский // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскай губернскай гімназіі