Але́на Уладзіміраўна Пятро́віч, у шлюбе Лянкевіч (нар. , Віцебск) — беларуская перакладчыца. Кандыдат філалагічных навук .
Біяграфія Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2008 годзе, магістратуру ў 2009 і аспірантуру ў 2013 годзе пры БДУ. З 2006 года наведвала Беларускі Калегіум і Перакладніцкую майстэрню.
Да 2020 года жыла ў Мінску. У шлюбе з паэтам Уладзем Лянкевічам.
Творчасць Перакладае з польскай, украінскай, англійскай і чэшскай моў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Паміж», «Дзеяслоў», «ARCHE» і анлайн-часопісе «ПрайдзіСвет» .
Узнагароды Лаўрэатка арганізаваных беларускім ПЭН-цэнтрам літаратурных конкурсаў імя Уладзіміра Караткевіча (2005) і Карласа Шэрмана (2009). У апошнім з іх перамагла як перакладчыца казкі «Акадэмія доктара Клякса» («Akademia pana Kleksa») Яна Бжэхвы. Пераможца прэміі імя Карласа Шэрмана 2021 года ў намінацыі «пераклад дзіцячай кнігі» за кнігу «Гары Потэр і Таемная зала» («Harry Potter and the Chamber of Secrets») Джаан Роўлінг .
Кнігі Пятровіч, А. Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска / А. Пятровіч. Варшава: Мяне Няма, 2026. 208 c. ISBN 978-83-976595-6-8
Пераклады
Багдан-Ігар Антоныч І неба падае на хаты... (Вершы) Аўтабіяграфія (Вершы) Элегія пра персцень песні (Вершы) Станіслаў Ігнацы Віткевіч Шаўцы (П’еса) Міхаіл Кузьмін Роздумы і неўразуменні Пятра Пустэльніка (Эсэ) Адам Міцкевіч Даследаванні славянскіх старажытнасцей Джэймс Дуглас Морысан Голас Змея (Вершы) Аўтаінтэрв’ю (Гектар Х’ю Манро) Сакі Яны ніколі не робяць пакупак (Апавяданне) Анджэй Тшэбіньскі Каб падняць ружу... (П'еса) Сара Тысдэйл Мая любоў — без міру... (Вершы) Оскар Уайльд Сфінкс без загадкі (Апавяданне) Данііл Хармс Па-першае і па-другое (Апавяданні для дзяцей) Адам і Ева (Вадэвіль) Грыцько Чубай Я — трава (Вершы) Рышард Капусцінскі Імпэратар. Падарожжы з Герадотам / Рышард Капусцінскі; пераклад з польскай А.У. Пятровіч. Мінск: Логвінаў, 2009. 392 c. ISBN 978-836-1617-88-4 Артур Конан Дойл Прыгоды Шэрлака Холмса: [апавяданні] / Артур Конан Дойл; пераклад з англ. А.У. Казлова, К.С. Маціеўская, А.У. Пятровіч, М.А. Мартысевіч, Г.В. Янкута, С. Мядзведзеў. Мінск: Кнігазбор, 2014. 342, с. ISBN 978-985-7119-99-8 Малгажата Шэйнэрт Насыпаць горы: палескія гісторыі / Малгажата Шэйнэрт; пераклад з польскай М. Пушкіна, А.У. Пятровіч. Мінск: Логвінаў, 2016. 490, , 23 с. ISBN 978-609-8147-80-3 Фларыян Чарнышэвіч Надбярэзінцы: раман у 3 ч., заснаваны на рэальных падзеях / Фларыян Чарнышэвіч; пераклад з польскай К.С. Маціеўская, А.У. Пятровіч, М.Ю. Шода, Г.В. Янкута, М.А. Мартысевіч, А.В. Пашкевіч. Мінск: А.М. Янушкевіч, 2017. 661, с. ISBN 978-985-7165-14-8 Джаан Роўлінг Гары Потэр і філасофскі камень: [раман: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Дж.К. Роўлінг; пераклад з англ. А.У. Пятровіч. Мінск: А.М. Янушкевіч, 2019. 327, с. ISBN 978-985-7210-35-0 Гары Потэр і Таемная зала: [раман: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Дж.К. Роўлінг; пераклад з англ. А.У. Пятровіч. Мінск: А.М. Янушкевіч, 2020. 354, с. ISBN 978-985-7210-59-6 Гары Потэр і вязень Азкабана: [раман: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Дж. К. Роўлінг; пераклад з англ. А.У. Пятровіч. Мінск: А.М. Янушкевіч, 2021. 448, с. ISBN 978-985-7210-87-9 Гары Потэр і Келіх агню / Дж. К. Роўлінг; пераклад з англ. А.У. Пятровіч. Варшава: А.М. Янушкевіч, 2025. 712 с. ISBN 978-836-8202-25-0 Дамініка Словік Зімоўка: [раман] / Дамініка Словік; перакдлад з польскай У. Лянкевіч, А.У. Пятровіч. Мінск: А.М. Янушкевіч, 2021. 569, с. ISBN 978-985-7283-02-6 Яраслаў Гжэндовіч Гаспадар Ледзянога Саду: Том I / Яраслаў Гжэндовіч; пераклад з польскай М. Пушкіна, А. Пятровіч. Мінск: А.М. Янушкевіч, 2019. 436 с. Гаспадар Ледзянога Саду: Том II / Яраслаў Гжэндовіч; пераклад з польскай М. Пушкіна, А. Пятровіч. Мінск: А.М. Янушкевіч, 2020. 510 с. Ян Бжэхва Акадэмія доктара Клякса: [казка: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Ян Бжэхва; пераклад з польскай А.У. Пятровіч. Мінск: Папуры, 2023. 274, с. ISBN 978-985-15-5427-6 Фрэнсіс Эліза Ходжсан Таямнічы сад: для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Фрэнсіс Эліза Ходжсан Бёрнэт; пераклад з англ. У. Лянкевіч, А.У. Пятровіч. Мінск: Папуры, 2025. 381, с. ISBN 978-985-15-5866-3
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з чэшскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы