«Маракана́» (), афіцыйная назва стадыёна «Ма́рыу Фі́лью» () — у мінулым найбуйнейшы па велічыні футбольны стадыён у свеце, на дадзены момант — першы па ўмяшчальнасці стадыён Паўднёвай Амерыкі. Размешчаны ў Рыа-дэ-Жанэйра. Яго называюць сапраўдным цудам спартыўнай архітэктуры, а таксама храмам другой бразільскай рэлігіі — футбола. Хатняя арэна клубаў «Фламенгу» і «Флуміненсі», а таксама зборнай Бразіліі ўсіх узростаў. Таксама тут штогод праходзяць фінальныя матчы ў першынстве Лігі Карыёкі.
Чэмпіянат свету 1950 На чэмпіянаце свету 1950 стадыён прымаў 8 матчаў: 5 першага групавога этапу і 3 матчы фінальнай групы.
ДатаРаўндМатчЛік 24 чэрвеня 1950 Група A — 4:0 (1:0) 25 чэрвеня 1950 Група B Англія — 2:0 (1:0) 29 чэрвеня 1950 Група B — 2:0 (2:0) 1 ліпеня 1950 Група A — 2:0 (1:0) 2 ліпеня 1950 Група B — Англія 1:0 (0:0) 9 ліпеня 1950 Фінальная група — 7:1 (3:0) 13 ліпеня 1950 Фінальная група — 6:1 (3:0) 16 ліпеня 1950 Фінальная група — 2:1 (0:0)
Спасылкі Афіцыйны сайт РІА:Легендарны стадыён «Маракана» ў Бразіліі адкрыўся пасля рамонту
Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Бразіліі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Рыа-дэ-Жанэйра