Плацін (, Лікопаль, Егіпет, Рымская імперыя — , двор каля Мінтурнаў) — старажытнагрэчаскі філосаф-платонік.
Выкладаў філасофію ў Рыме (з 244). Найбольшую вядомасць атрымаў як заснавальнік школы неаплатанізму і аўтар шматлікіх тэкстаў. Яго галоўны твор, «Энеады» («дзявяткі»), быў выдадзены вучнем Парфірыем пасля смерці Плаціна. Адзначаецца, што Плацін быў чалавекам сціплым і часта казаў: «Новага нічога няма, усё ўжо сказана Платонам».
Выхоўваўся ў Александрыі. Удзельнічаў у паходзе Гардзіяна III у Месапатамію. Меў шмат прыхільнікаў у колах арыстакратыі, а яго патронамі былі імператар Галіен і яго жонка Саланіна.
Плацін ніколі не пазіраваў мастакамПаводле паведамлення яго вучня Парфірыя. . Верагоднай выявай ёсць партрэт не-рымляніна аскетычнага віду, вядомы са шматлікіх копій. Гэты партрэт, як і іншы партрэт (аўтарства Картэрыя), мог быць зроблены пасля смерці Плаціна, з вусных апісанняў. Выява на рэльефе саркафагу, відаць, атаясамлецца з ім памылкова.
Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі