Стывен Джордж Джэрард (; нар. , Уістан, графства ) — англійскі футбаліст і трэнер, шматгадовы капітан «Ліверпула» і зборнай Англіі. Джэрард лічыцца адным з наймацнейшых паўабаронцаў у сучасным футболе. Звычайна гуляў у цэнтры поля, але часам выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У Джэрарда ёсць досвед гульні на пазіцыях левага паўабаронцы, правага абаронцы і нават цэнтральнага нападніка. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (са снежня 2007 года).
У цяперашні час працуе галоўным трэнерам саудаўскага клуба «Аль-Ітыфак» з Дамама.
Клубная кар’ера Амаль усю сваю кар’еру Джэрард правёў на «Энфілдзе», дэбютаваў у 1998 годзе і зацвердзіўся ў асноўным складзе ў сезоне 2000/2001 гадоў. У 2003 годзе ён быў абраны капітанам «Ліверпула». Разам з камандай ён двойчы выйграваў Кубак Англіі, Кубак УЕФА ў 2001 годзе і Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў ў 2005 годзе.
У студзені 2015 года стала вядома, што Джэрард падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес Гэлаксі», за які пачне выступаць з лета. Прычынай пераходу Джэрард назваў жаданне заваяваць трафеіФутбол. Стивен Джеррард: перехожу в "Лос-Анджелес" ради трофеев . 16 мая 2015 года адбыўся апошні матч Джэрарда на «Энфілдзе», у якім «Ліверпул» саступіў «Крыстал Пэлас» з лікам 1:3. Праз 8 дзён апошні раз згуляў за «Ліверпул», калі дапамог мерсісайдскаму клубу перамагчы «Сток Сіці» з лікам 6:1.
У лістападзе 2016 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’ерыДжеррард завершил карьеру .
Міжнародная кар’ера За зборную Англіі Джэрард пачаў выступаць у 2000 годзе, згуляўшы з ёй на чэмпіянаце Еўропы 2000 і 2004 гадоў і на чэмпіянаце свету 2006 года, дзе быў найлепшым бамбардзірам каманды. У 2010 годзе стаў капітанам зборнай, у гэтай якаксці ўдзельнічаў у чэмпіянатах свету 2010 і 2014, чэмпіянаце Еўропы 2012. У ліпені 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.
Трэнерская кар’ера Улетку 2017 года ўзначаліў юнацкую каманду «Ліверпула» (да 18 гадоў). У маі 2018 года падпісаў 4-гадовы кантракт з шатландскім клубам «Рэйнджэрс» і з чэрвеня стаў галоўным трэнерамДжеррард подписал 4-летний контракт с «Рейнджерс» . У сезоне 2020/21 пасля доўгага перапынку прывёў «Рэйнджэрс» да чэмпіёнства, пры гэтым каманда не прайграла ніводнага матча ў чэмпіянаце.
У лістападзе 2021 года стаў галоўным трэнерам «Астан Вілы»"Астон Вилла" объявила о назначении Стивена Джеррарда на пост главного тренера . У лістападзе 2022 года быў звольнены з клуба пасля няўдалага старту сезона"Астон Вилла" уволила Стивена Джеррарда .
У ліпені 2023 года ўзначаліў саудаўскі клуб «Аль-Ітыфак».
Дасягненні Трафеі ў «Ліверпулі» Ліга чэмпіёнаў УЕФА: 2005 Кубак УЕФА: 2001 Суперкубак УЕФА: 2001, 2005 Кубак Англіі: 2001, 2006 Кубак англійскай лігі: 2001, 2003, 2012 Суперкубак Англіі: 2001, 2006
Асабістыя ўзнагароды Лепшы малады футбаліст Англіі: 2001 Лепшы малады ігрок сезона 2000/01 па версіі Прафесійнай футбольнай асацыяцыі Самы каштоўны ігрок Лігі чэмпіёнаў: 2004/05 Найлепшы футбаліст Англіі: 2006, 2009 Ігрок года сезона 2005/06 па версіі футбалістаў Прафесійнай футбольнай асацыяцыі Найлепшы ігрок сезона 2008/09 заўзятараў Прафесійнай футбольнай асацыяцыі Найлепшы ігрок сезона 2008/09 па версіі Асацыяцыі футбольных журналістаў Уладальнік прэміі Ігрок месяца АПЛ (6 разоў — больш за каго іншага): Сезон 2000/01 — сакавік Сезон 2002/03 — сакавік Сезон 2004/05 — снежань Сезон 2005/06 — красавік Сезон 2008/09 — сакавік Сезон 2013/14 — сакавік Кавалер ордэна Брытанскай імперыі: 2007
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Лос-Анджэлес Гэлаксі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Англіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Рэйнджэрс Катэгорыя:Трэнеры ФК Астан Віла Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Ітыфак Катэгорыя:Члены Залы славы англійскага футбола