250px|thumb|Малюнак абклада Слуцкага Евангелля. 1866 Тамаш Гесэ (Гесэ Іван (Ян) Хрыстафоравіч;  — ?) — мастак-партрэтыст і педагог, тытулярны саветнік.

Біяграфія Вучыўся ў Віленскай мастацкай школы ў Яна Рустэма і Яна Дамеля. З сярэдзіны 1830-х гг. жыў у Слуцку. У 1837—1868 гг. выкладаў маляванне ў Слуцкай мужчынскай гімназіі. Зрабіў значны ўклад ва ўдасканаленне методыкі навучання маляванню і чарчэнню. Пад яго кіраўніцтвам зрабіў першыя крокі па засваенню партрэтнага мастацтва будучы акадэмік партрэтнага жывапісу К. Карсалін.

Займаўся таксама музыкай, вядомы як флейтыст і віяланчаліст. Цікавіўся краязнаўствам, праводзіў археалагічныя даследаванні ў ваколіцах Слуцка. Валодаў значным зборам малюнкаў Яна Дамеля. Сабраў таксама цікавую археалагічную калекцыю, многа прадметаў слуцкай старасвеччыны, аднак яго калекцыя загінула ў пажары 1860 года.

Творчасць Творчая спадчына мастака на сёння амаль невядома. Яго малюнкі на пачатку XX ст. захоўваліся ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча.

Спасылкі Спадчына слуцкага края. ХІХ стагоддзе

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай мастацкай школы Катэгорыя:Флейтысты Беларусі Катэгорыя:Віяланчэлісты Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Постаці Слуцка