Адам Вайткевіч (; — , Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп.
З шляхецкага роду, сын Адама Вайткевіча і Францішкі з Багінскіх. Ахрышчаны 13 лістапада 1796 года ксяндзом Карлам Кшталтам. Высвечаны на ксяндза ў 1819 годзе. Канонік магілёўскі ад 1845 года, рэктар Мінскай семінарыі ад 1849 года. 18 сакавіка 1852 года прызначаны мінскім біскупам. 22 лютага 1853 года інтранізаваны на мінскае біскупства. Пасля скасавання 24 ліпеня 1869 года дыяцэзіі, пераехаў у Вільню, дзе і памёр. Апошняе яго біскупскае распараджэнне атуецца 25 ліпеня 1869 года. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.
Спасылкі Цырымонія ўрачыстага ўступленння на мінскую біскупскую кафедру вялебнага Адама Вайткевіча, біскупа мінскага… Уладзімір ДЗЯНІСАЎ. МАЛАВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ З ГІСТОРЫІ МІНСКАЙ ДЫЯЦЕСII Аляксандр ЕЛЬСКІ. НАРЫС ПА ГІСТОРЫІ МІНСКАЙ ДЫЯЦЕЗІІ
Катэгорыя:Біскупы Мінскай дыяцэзіі