thumb|420px|Карта ваенных акруг. 1913 г. Каўказская ваенная акруга – ваенная акруга Расійскай Імперыі, створаная ў 1865 годзе згодна з Указам імператара Аляксандра ІІ. Першапачаткова ў яе ўваходзілі Стаўрапольская, Тыфліская, Бакінская і Эрыванская губерніі, Кубанская, Церская і Дагестанская вобласці, Кутаіскае генерал-губернатарства.
На чале акругі стаяў камандуючы войскамі. На Каўказе яму было прысвоена званне намесніка Каўказа і галоўнакамандуючага войскамі акругі.
Камандуючы акругай праз ваенна-акруговы савет ажыццяўляў кіраўніцтва ваеннай гаспадаркай, праз штаб кіраваў войскамі акругі, а праз астатнія аддзелы забяспечваў кіраўніцтва і забеспячэнне ўсіх родаў войскаў.
Склад У склад акругі па стану на першую палову 1914 уваходзілі: 1-ы Каўказскі армейскі корпус (Тыфліс, Елізаветполь, Ахалцых, Карс, Сарыкамыш) 2-і Каўказскі армейскі корпус (Тыфліс, Кутаіс, Сухум, Эрывань) 3-і Каўказскі армейскі корпус (Паўночны Каўказ)
Літаратура
Катэгорыя:Ваенныя акругі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенная гісторыя Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1865 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе