thumb|420px|Карта ваенных акруг. 1913 г. Пецярбургская ваенная акруга – ваенная акруга Расійскай Імперыі, створаная ў жніўні 1864 годзе згодна з Загадам №228. Першапачаткова ў яе ўваходзілі Санкт-Пецярбургская, Наўгародская, Пскоўская, Аланецкая і Архангельская губерні.
У жніўні 1905 года ў склад акругі былі перададзены тэрыторыя і войскі расфармаванай Фінляндскай ваеннай акругі.
У 1914 годзе, у сувязі з перайменаваннем Санкт-Пецярбурга ў Петраград, Пецярбургская ваенная акруга была перайменавана ў Петраградскую ваенную акругу.
На чале акругі стаяў камандуючы войскамі. У Пецярбургскай акрузе ён насіў званне галоўнакамандуючага гвардыяй і войскамі Пецярбургскай акругі.
Камандуючы акругай праз ваенна-акруговы савет ажыццяўляў кіраўніцтва ваеннай гаспадаркай, праз штаб кіраваў войскамі акругі, а праз астатнія аддзелы забяспечваў кіраўніцтва і забеспячэнне ўсіх родаў войскаў.
Склад У склад акругі па стану на першую палову 1914 уваходзілі: 1-ы гвардзейскі корпус (Пецярбург) 1-ы армейскі корпус (Ноўгарад-Пскоў) 18-ы армейскі корпус (Пецярбург, Рэвель, Архангельск) 22-гі армейскі корпус (Вялікае Княства Фінляндскае)
Літаратура
Катэгорыя:Ваенныя акругі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенная гісторыя Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1864 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе