Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі () — каталіцкі касцёл у гарадзе Сандамір, Польшча.
Гісторыя Самая ранняя згадка пра храм, заснаваны Баляславам III Крывавустым, верагодна, каля 1120 года, сустракаецца ў буле Папы Яўгена III пад 1148 годам.
Гатычны касцёл у Сандаміры ўзведзены каля 1360 года і пашыраны ў першай палове XV ст. Барочны фасад храма датуецца 1670 годам. У 1708—1776 гадах у стылі барока быў перароблены і інтэр'ер хрма. У канцы XIX стагоддзя сабор быў абноўлены пад кіраўніцтвам кс. Я. Каршніцкага (прыватнасці быў абліцавальны цэглай фасад). З 1818 года — кафедральны сабор, з 1960 — малая базіліка.
Архітэктура
Фрэскі
Фрэскавы цыкл Сандамірскага сабора створаны ў 1430-я гады, але цалкам паноўлены ў 1932—1934 гг., у наш час дазваляе гаварыць толькі аб іконаграфічных прыёмах мастакоў-манументалістаў першай паловы XV ст. Фрэскі апісаны Юзафам Ракошным і Ф. Каперай, якія засведчылі, што роспіс паходзіць з часоў Ягайлы. Фрэскі былі выўлены ў 1887 г. падчас рэстаўрацыі сабора архітэктарам , які сфатаграфаваў іх і зрабіў апісанне.
Фрэскі захаваліся ў паўночнай частцы прэсбітэрыя і падзелены па вертыкалі на чатыры рэгістры-паясы. Сюжэты належаць да хрысталагічнага цыкла «Страсці Хрыстовы»: «Абмыванне ног», «Суд Пілата», «Тайная вячэра», «Пацалунак Іуды», «Уезд у Іерусалім» і інш.
Аднак да таго часу, пакуль з фрэсак не будуць выдалены напластаванні больш позніх часоў, дакладнага ўяўлення аб узроўні майстэрства і стылі фрэсак скласці амаль немагчыма.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малыя базілікі Польшчы Катэгорыя:Сандомеж Катэгорыя:Збудаванні Польшчы ў гатычным стылі Катэгорыя:Візантыйска-рускія фрэскавыя цыклы ў Польшчы Катэгорыя:Саборы Польшчы Катэгорыя:Касцёлы Сандамірскай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Свентакшыскага ваяводства