Хуан Каміла Суньіга Маскера (; нар. , Чыгарода, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі (2005—2015).

Кар’ера Клубная Выхаванец футбольнай школы клуба «Атлетыка Насьяналь». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якім правёў шэсць з паловай сезонаў, прыняўшы ўдзел у 123 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Атлетыка Насьяналь», быў асноўным іграком каманды і дапамог клубу за гэты час тройчы выйграць чэмпіянат Калумбіі.

На працягу сезону 2008/09 абараняў колеры італьянскай «Сіены». Да складу клуба «Напалі» далучыўся 26 чэрвеня 2009 года.

У студзені 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Балонні»Суньига представлен в качестве игрока «Болоньи». У ліпені 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Уотфард»Официально: "Уотфорд" арендовал Суньигу. Па заканчэнні сезону 2016/17 вярнуўся ў «Напалі», аднак у сезоне 2017/18 заставаўся па-за складам каманды.

У студзені 2018 года ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Атлетыка Насьяналь». У ліпені 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная 9 сакавіка 2005 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Калумбіі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША. Цікава, што другі матч за зборную для Хуана, які адбыўся больш чым праз два гады, таксама быў супраць зборнай ЗША. Але на гэты раз паўднёваамерыканцы мінімальна перамаглі.

Дасягненні «Атлетыка Насьяналь»: Чэмпіён Калумбіі: 2005 (А), 2007 (А), 2007 (Ф)

«Напалі»: Уладальнік Кубка Італіі: 2012

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Насьяналь Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Балоння Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Сіена