Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі — адно са старэйшых структурных элементаў Акадэміі, якія бесперапынна існуюць дагэтуль. 27 верасня 1940 СНК БССР зацвердзіў новы Статут АН БССР, згодна з якім ўстановы АН БССР падзяляліся на тры Аддзяленні — Аддзяленне грамадскіх навук, Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук і Аддзяленне тэхнічных навук. У 1940—1946 — Аддзяленне тэхнічных навук, у 1947—1958 — Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, у 1959—1962 — Аддзяленне тэхнічных навук, у 1963—1987 — Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук, у 1987—1998 гг. — Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі. Пад сучаснай назвай з 1998.

Гісторыя

Аддзяленне тэхнічных навук АН БССР (1940—1946) Сталінскія рэпрэсіі другой паловы 1930-х гг. не маглі не закрануць і Акадэмію. Паводле рашэння Бюро ЦК КП(б)Б ад 05.01.1938 г. быў расфарміраваны Фізіка-тэхнічны інстытут.

З гэтай прычыны стварэнні ў склад Аддзялення ўвайшлі: Інстытут хіміі АН БССР Інстытут торфу АН БССР Інстытут геалогіі АН БССР

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі працягвалі функцыянаваць Інстытут торфу і некаторыя хімічныя лабараторыі. Неўзабаве пасля вызвалення Беларусі ў 1944 была адноўлена праца Інстытута хіміі і Інстытута торфу ў Мінску.

2 снежня 1944 года ў складзе Аддзялення тэхнічных навук АН БССР ствараецца Сектар па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны многія спецыялісты Інстытута геалогіі сышлі на фронт і ў партызанскія атрады. Аднак працы па выяўленні мінеральнай сыравіны не спыніліся: частка беларускіх навукоўцаў вяла геалагічныя працы ў іншых раёнах Савецкага Саюза. У час фашысцкай акупацыі большасць матэрыялаў па геалогіі рэспублікі загінула. У 1942 г. у Казані Прэзідыум АН БССР даручыў інстытуту распрацоўку тэмы «Выкарыстанне прыродных выкапняў Беларусі пры аднаўленні разбуранай фашысцкімі войскамі народнай гаспадаркі БССР». Ужо ў 1945 г. Інстытут геалагічных навук АН БССР зноў пачаў сваю працу ў Мінску.

У 1946 Сектар па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры пераўтвараецца ў Аддзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.

Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР (1947—1958) 26 мая 1947 у складзе АН БССР адноўлены Фізіка-тэхнічны інстытут. 30 мая 1947 быў створаны Энергетычны сектар АН БССР. 25 кастрычніка 1947 створаны Інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР. 28 кастрычніка 1947 Бюро ЦК КП(б)Б рэкамендавала Прэзідыуму АН БССР ператварыць Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагападарчых навук у Аддзяленне біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук, а Аддзяленне тэхнічных навук падзяліць на два — Аддзяленне фізіка-матэматычных навук і Аддзяленне тэхнічных навук. У выніку падзел не адбыўся, а Аддзяленне проста змяніла назву на больш актуальную. 29 ліпеня 1952 Савет Міністраў БССР прыняў рашэнне стварыць на базе Энергетычнага сектара АН БССР Інстытут энергетыкі АН БССР. У 1953 у Фізіка-тэхнічным інстытуце ствараецца сектар фізікі і матэматыкі. 17 студзеня 1955 года на базе сектара фізікі і матэматыкі Фізіка-тэхнічнага інстытута ствараецца Інстытут фізікі і матэматыкі АН БССР. 24 студзеня 1957 г. Саветам Міністраў БССР была прынята Пастанова № 36 «Аб стварэнні пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР Акадэміі сельскагаспадарчых навук».Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 января 1978 г. № 8 «О признании утратившими силу решений Правительства БССР по вопросам науки» — ПЕРЕЧЕНЬ утративших силу решений Правительства БССР по вопросам науки, п. 17 Інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі быў перададзены са складу АН БССР у аднайменнае Аддзяленне АСГН БССР. 5 ліпеня 1957 СМ БССР прыняў пастанову аб арганізацыі на базе Аддзела будаўніцтва і архітэктуры АН БССР НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. 1 жніўня 1957 ЦК КПБ і СМ БССР прынялі пастанову «Пра будаўніцтва даследчага рэактара пры Акадэміі навук БССР». 17 жніўня 1957 створаны Інстытут машыназнаўства АН БССР. З 1960 — Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР, з 1965 у сістэме Міністэрства станкабудаўнічай і станкаінструментальнай прамысловасці СССР ў якасці Эксперыментальнага НДІ машынабудавання. З 19 кастрычніка 1971 зноў у сістэме АН БССР у якасці Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын (з 8 жніўня 2002 Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі, з 17 мая 2006 Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі).

Такім чынам, па стане на канец 1958 г. Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР складалася з наступных інстытутаў: Інстытут машыназнаўства Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Інстытут торфу Інстытут геалагічных навук Інстытут хіміі Інстытут энергетыкі Інстытут фізікі і матэматыкі Фізіка-тэхнічны інстытут

13 красавіка 1959 Прэзідыум АН БССР прыняў рашэнне аб падзеле Аддзялення фізіка-матэматычных і тэхнічных навук на Аддзяленне фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук і Аддзяленне тэхнічных навук.

Аддзяленне тэхнічных навук АН БССР (1959—1962) У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 22 красавіка 1960 № 425 «Аб мерах па ўпарадкаванні выкарыстання і ўзмацненні аховы водных рэсурсаў СССР» і распараджэннем Прэзідыума Акадэміі Навук БССР ад 14 лютага 1961 года № 10 быў створаны Інстытут водных праблем АН БССР.

Такім чынам, па стане на канец 1962 г. Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР складалася з наступных інстытутаў: Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Інстытут водных праблем Энергетычны інстытут Фізіка-тэхнічны інстытут

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук АН БССР (1963—1987) 9 студзеня 1963 Інстытут энергетыкі АН БССР перайменаваны ў Інстытут цепла- і масаабмену. 15 ліпеня 1963 ЦК КПБ і СМ БССР прынялі пастанову «Аб мерапрыемствах па паляпшэнні дзейнасці Акадэміі навук БССР», згодна з якой Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР быў перададзены Дзяржстрою СССР, Інстытут водных праблем — Дзяржплану БССР, Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі — Дзяржкамітэту па машынабудаванні пры Дзяржплане СССР. У 1963 былі створаны Аддзел фізікі неразбуральнага кантролю і Лабараторыя электронікі АН БССР. У 1964 ствараецца Аддзел механікі палімераў АН БССР у Гомелі. 10 лютага 1965 на базе шэрагу лабараторый Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР арганізаваны самастойны Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (з 2002 — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі). 22 чэрвеня 1965 на базе аддзялення атамнай энергетыкі Інстытута цепла- і масаабмену і апарата ІРТ-2000 (атамны рэактар) створаны Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР. 5 чэрвеня 1969 Аддзел механікі металапалімераў АН БССР быў пераўтвораны ў Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (з 1994 — імя У. А. Белага). 6 кастрычніка 1970 створана Магілёўскае аддзяленне Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР (з 1992 — Інстытут тэхналогіі металаў НАН Беларусі). У 1971 у склад Аддзялення быў уключаны Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын. 7 верасня 1972 створаны НДІ парашковай металургіі (з 1980 — міжгаліновае НПА парашковай металургіі, з 2002 — ДНВА парашковай металургіі НАН Беларусі). 15 студзеня 1973 на базе Лабараторыі электронікі быў арганізаваны Інстытут электронікі АН БССР і ўключаны ў склад Аддзялення фізіка-матэматычных навук. 28 студзеня 1980 Аддзел фізікі неразбуральнага кантролю пераўтвораны ў Інстытут прыкладной фізікі АН БССР.

Такім чынам, па стане на пачатак 1987 г. Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук АН БССР складалася з наступных інстытутаў: Інстытут цепла- і масаабмену Фізіка-тэхнічны інстытут Інстытут прыкладной фізікі Інстытут механікі металапалімерных сістэм Інстытут тэхнічнай кібернетыкі Інстытут ядзернай энергетыкі Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын

У 1987 згодна з пастановай Прэзідыума АН БССР Аддзяленне набыло назву Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі.

Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі (1987—1998) У 1990 у Гродне быў створаны Аддзел праблем рэсурсазберажэння. У 1991 Інстытут ядзернай энергетыкі быў пераўтвораны ў АНТК «Сосны», куды ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыеэкалагічных праблем. 1 мая 1992 на базе Магілёўскага аддзялення Фізіка-тэхнічнага інстытута быў утвораны Інстытут тэхналогіі металаў НАН Беларусі. 28 студзеня 1994 на базе Віцебскага аддзялення Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў быў створаны Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі. У 1994 Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын быў падзелены на Інстытут надзейнасці машын і Навуковы цэнтр праблем механікі машын. 2 снежня 1994 года Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята Пастанова № 220 «Аб увекавечанні памяці У. А. Белага». У выкананне пастановы Інстытуту механікі металапалімерных сістэм было прысвоена імя У. А. Белага, а на будынку Інстытута была ўсталяваны памятны барэльеф у гонар вучонага.

Такім чынам, па стане на пачатак 1998 г. Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі НАН Беларусі складалася з наступных інстытутаў: Інстытут цепла- і масаабмену Фізіка-тэхнічны інстытут Інстытут прыкладной фізікі Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага Інстытут праблем энергетыкі Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем Інстытут радыеэкалагічных праблем Інстытут надзейнасці машын Навуковы цэнтр праблем механікі машын Аддзел праблем рэсурсазберажэння Інстытут тэхналогіі металаў Інстытут тэхнічнай акустыкі

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі (з 1998) У 1998 Аддзяленню была вернута назва, якую яно насіла ў 1963—1987 гг. У 2001 Навуковы цэнтр праблем механікі машын НАН Беларусі быў пераўтвораны ў Інстытут механікі машын, Аддзел праблем рэсурсазберажэння — у Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння. 11 мая 2001 АНТК «Сосны» пераўтвораны ў Цэнтр ядзерных тэхналогій «Сосны», а ў лістападзе 2001 на базе Інстытута праблем энергетыкі, Інстытута радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытута радыеэкалагічных праблем НАН Беларусі створаны Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны». 8 жніўня 2002 Інстытут механікі машын і Інстытут надзейнасці машын былі аб’яднаныя ў Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі. У 2002 дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», навукова-даследчае аб’яднанне «Кібернетыка» і НДРУП «Сістэмы аўтаматызацыі» рэарганізуюцца шляхам зліцця ў дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Ствараецца Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі. У склад НАН уключаецца канцэрн «Белмашпрыбор». 17 мая 2006 Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі пераўтвараецца ў Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі. У 2006 у склад Аддзялення ўключаюцца Аб’яднаны інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі і Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі. Канцэрн «Белмашпрыбор» пераўтвараецца ў ДНВА «Цэнтр». 18 красавіка 2006 падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні навукова-практычных цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і некаторых мерах па ажыццяўленні навуковай дзейнасці». У 2007 Аб’яднаны інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі рэарганізуецца ў Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве. У 2008 на базе аддзелаў Інстытута цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава і Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі ствараецца Інстытут энергетыкі НАН Беларусі. У 2012 НДЦ праблем рэсурсазберажэння рэарганізуецца ў Гродзенскі філіял Інстытута цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава НАН Беларусі. Ліквідаваны ў 2020 г.Навука. — 2020. — 19 кастрычніка. — С. 3 У 2020 г. Інстытут хіміі новых матэрыялаў выдзяляецца са складу НПЦ па матэрыялазнаўстве і вяртаецца ў склад Аддзялення хіміі і навук аб ЗямліНавука. — 2020. — 6 ліпеня. — С. 2..