Галічына́ (, , ) — гістарычная вобласць ва Усходняй Еўропе, якая сёння падзеленая паміж Польшчай і Украінай. Тэрыторыя Галічыны — паўночныя схілы Карпатаў, басейн верхняга і сярэдняга цячэння Днястра, верхняга цячэння Заходняга Буга, верхняга цячэння Сана. У склад Галічыны цяпер уваходзяць тэрыторыі Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Цярнопальскай (за выняткам яе паўночнай часткі, што належыць да Валыні) абласцей Украіны, а таксама некаторыя паветы Падкарпацкага ваяводства Польшчы.
Гістарычным, палітычным і культурным цэнтрам краю лічаць горад Львоў, хоць сама назва Галічына, паходзіць ад Галіча, калісьці сталіцы Галіцкага ўдзельнага княства.
З прычыны частковай лібералізацыі нацыянальнай палітыкі ў Аўстра-Венгрыі пасля «Вясны народаў» 1848 года, аўстрыйская частка Галічыны — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (Галіцыя) — стала цэнтрам развіцця ўкраінскай літаратуры і навукі, тым часам як ва ўкраінскіх землях пад расійскай ўладай дзейнічалі ўказы забароны ўкраінскай мовы, праводзілася палітыка жорсткай русіфікацыі і дыскрымінацыі ўкраінскай культуры. Таму аўстрыйскую Галіцыю яшчэ называюць «украінскім П’емонтам».
Таксама Галіцыя была важным цэнтрам для палякаў, асабліва ў перыяд галіцкай аўтаноміі, калі астатняя частка Польшчы падвяргалася русіфікацыі і германізацыі. Менавіта тут узнікалі важныя польскія арганізацыі, выдавалася польская прэса і развівалася польскае культурнае жыццё, можна было карыстацца польскай мовай. А сам Львоў быў адным з найважнейшых польскіх цэнтраў. Таму Галічыну яшчэ называюць «польскім П’емонтам».
Крыніцы
Спасылкі
Лосєв І. Українське й галицьке Galizien und Lodomerien
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Украіны Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Польшчы Катэгорыя:Гісторыя Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Аўстрыйская імперыя Катэгорыя:Заходняя Украіна