Генадзь Сяргеевіч Галкін (; нар. , ст. Галіцына, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць) — беларускі спартсмен (стэндавая стральба). Майстар спорту СССР міжнароднага класу (1974).
Біяграфія Быў ваеннаслужачым. Чэмпіён свету (1973, Мельбурн, Аўстралія), Еўропы (1979, Мантэкаціні, Італія) у камандным першынстве, СССР у асабістым (1978) і камандным (1974, 1976, 1978) першынствах. Рэкардсмен СССР (1978). Пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Літаратура
Катэгорыя:Стралкі СССР Катэгорыя:Стралкі Беларусі