«Смерць Актэона» () — адна з позніх карцін Тыцыяна, напісаная ў 1559—1575 гадах. Карціна ўваходзіць у цыкл «паэмы», навеяныя Метамарфозамі Авідзія з 7 палотнаў, напісаных Тыцыянам па замове Філіпа II Іспанскага ў 16 стагоддзі. У той час яны лічыліся настолькі адкрытымі, што іх завешвалі гардзінай у прысутнасці дам. Карціна адлюстроўвае момант палявання на Актэона, перавернутага ўгневанай Дыянай у аленя, яго ўласных сабак. Сюжэтна звязана з палатном «Дыяна і Актэон». Уваходзіла ў Арлеанскую калекцыю.

У выніку грамадскай кампаніі ў 1972 годзе карціна была выкуплена для Лонданскай нацыянальнай галерэі. У кастрычніка-снежні 2008 года гэта карціна была выстаўлена сумесна з палатном «Дыяна і Актэон» з Нацыянальнай галерэі Шатландыі для збору сродкаў на выкуп апошняй для Вялікабрытаніі.

Гл. таксама «Дыяна і Актэон» (Тыцыян) «Дыяна і Каліста» (Тыцыян) «Венера і Адоніс» (Тыцыян)

Спасылкі

Катэгорыя:Карціны Тыцыяна Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнай галерэі ў Лондане