Ар’ен Робен (; нар. , Бедзюм, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, які выступае на пазіцыях нападніка ці вінгера. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2003—2017). З’яўляецца чэмпіёнам чатырох краін, гэта значыць Нідэрландаў, Англіі, Іспаніі і Германіі.
Клубная кар’ера
Раннія гады Робен нарадзіўся і вырас у невялікім мястэчку Бедзюм, размешчаным побач з горадам Гронінген, дзе і пачаў гуляць у футбол у мясцовым клубе.
«Гронінген» Гульня Робена і яго футбольныя здольнасці прыцягнулі ўвагу да яго скаўтаў клуба «Гронінген». У лістападзе 2000 года Робен упершыню апынуўся ў заяўцы першай каманды клуба, аднак на поле гэтак і не выйшаў. 3 снежня 2000 года ў матчы супраць «Валвейка» упершыню выйшаў на замену на 79-й хвіліне. У хуткім часе футбаліст заняў месца ў асноўным складзе камады. Улетку 2002 года быў набыты клубам ПСВ за 3,9 млн еўра.
ПСВ У першым сезоне за ПСВ Робен правёў 33 матчы і забіў 12 галоўПрофіль на сайце eurosport. Па заканчэнні сезона яго назвалі іграком года ў ПСВ разам з іншым нападнікам Мацеям Кежманам, з якім Робен стварыў тандэм у нападзе каманды, названы заўзятарамі ПСВ «Бэтмен і Робен». У 2004 годзе пераехаў у англійскі клуб «Чэлсі».
«Чэлсі» Робен быў вымушаны прапусціць пачатак свайго першага сезона ў Англіі з-за траўмы, атрыманай у таварыскай гульні з італьянскім клубам «Рома», дзе Ар’ен у сутыкненні з Аліўе Дакурам атрымаў пералом плюсневаў косці. У выніку ён змог дэбютаваць у складзе «арыстакратаў» толькі ў лістападзе, у гульні чэмпіянату Англіі супраць «Эвертана», дзе быў прызнаны іграком матча. Свае першыя матчы Робен правёў добра, за што атрымаў тытул іграка месяца ў АПЛFA Premier League Seasonal awards 2004/05 .
«Рэал Мадрыд» 22 жніўня 2007 года Робен стаў іграком «Рэала», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў. За пераход вінгера «Рэал» выплаціў «Чэлсі» суму ў 36,550 млн еўраReal secure Robben & Heinze. skysports.com. Гэтая купля стала 5-й па суме трансферам у гісторыі «Рэала», пасля Зінэдзіна Зідана, Луіша Фігу, Дэвіда Бекхэма і РаналдуRobben determined to prove his worth . abc.net.
«Баварыя» Мюнхен Улетку 2009 года Робен быў выстаўлены на трансфер. Прычынай гэтага стала купля «Рэалам» двух футбалістаў, Крыштыяну Раналду і Кака«Могучий голландец». sports.ru. Неўзабаве Робен быў набыты нямецкім клубам «Баварыя» з Мюнхена, які заплаціў за трансфер галандца 25 млн еўраBayern Munich seal Robben signing. bbc.co.uk.
У снежні 2018 года стала вядома, што па заканчэнні сезона Робен пакіне «Баварыю»Роббен покинет «Баварию» по окончании сезона. Он в клубе почти 10 лет. by.tribuna.com. У ліпені 2019 года, нягледзячы на прапановы ад іншых клубаў, абвясціў аб завяршэнні кар’ерыРоббен объявил о завершении карьеры. by.tribuna.com.
Вяртанне ў «Гронінген» У чэрвені 2020 года вырашыў аднавіць кар’еру іграка ў складзе роднага «Гронінгена»Роббен хочет возобновить карьеру в «Гронингене». by.tribuna.com. Значную частку сезона 2020/21 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2021 года вырашыў паўторна завяршыць кар’еру37-летний Роббен вновь завершил карьеру. by.tribuna.com.
Міжнародная кар’ера У складзе зборнай Нідэрландаў Робен дэбютаваў 30 красавіка 2003 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Партугаліі, які скончыўся ўнічыю з лікам 1:1, у гэтай гульні Робен замяніў на 77-й хвіліне Марка Овермарса, таксама ў гэтай гульні дэбютаваў іншы малады футбаліст, Уэслі СнейдэрKluivert marca un tanto histórico a pase de Makaay. hemeroteca.
Дасягненні
Клубныя ПСВ: Чэмпіён Нідэрландаў: 2003 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2004
Чэлсі: Чэмпіён Англіі (2): 2005, 2006 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2005 Уладальнік Кубка Лігі (2): 2005, 2007 Уладальнік Кубка Англіі: 2007
Рэал Мадрыд: Чэмпіён Іспаніі: 2008 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2008
Баварыя: Чэмпіён Германіі (8): 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 Уладальнік Кубка Германіі (5): 2010, 2013, 2014, 2016, 2019 Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2012, 2018 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013
Міжнародныя Нідэрланды: Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2010 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2014
Асабістае жыццё Робен мае трох дзяцей: сыноў Люка 2008 года нараджэння і Кая 2012 года нараджэння і дачку Лін 2010 года нараджэння.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гронінген Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ