thumb|right|Герб Пятра Магілы
Магілы (Мавілы, , , ) — малдаўскі баярскі род.
Родапачынальнікам паводле легенды быў Муцый Сцэвала. Паводле іншае легенды, Пурычэ, герольд ваяводы малдаўскага Стэфана III Вялікага, дапамог таму ў бітве ўзлезьці на свежага каня, за што замест прозвішча Purice («блыха») атрымаў прозвішча Movilă («холм»).
Першая гістарычная звестка пра род адносіцца да 1499. З цягам часу прадстаўнікі роду зрадніліся з княжацкай дынастыяй Мушацінаў. Каля 1534, падчас малдаўска-валашскіх смутаў, у ліку трох прэтэндэнтаў на валашскі пасад быў Майсей Магіла. У сярэдзіне XVI стагоддзя Іон Магіла займаў вышэйшую ў Малдаўскім княстве пасаду — лагафета, ён жа ажаніўся з дачкой малдаўскага ваяводы Пятра Рарэша — Марыяй. Яго сын Ерамей — гаспадар малдаўскі (1595—1606); другі сын, Георгій — мітрапаліт Малдаўскі; трэці, Сымон — гаспадар валашскі, бацька знакамітага мітрапаліта Пятра Магілы.
У 16—17 стстагоддзях прадстаўнікі роду пачалі ўцякаць ад турэцкага пераследу ў Польшчу. Неўзабаве яны зрадніліся з мясцовымі родамі, у тым ліку з Патоцкімі, Вішнявецкімі, Карэцкімі. Гэтак дачка Ераміі, Раіна, абаронца праваслаўя і заснавальніца манастыроў, была бабуляй караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Тамаша Карыбут-Вішнявецкага. У Польшчы яны таксама былі набілітаваны гербам Магіла. Ад 1634 Магілы больш не абвяшчалі пра свай прэтэнзіі на Малдаўскае княства.
Найбольш вядомыя Ерамей Магіла, гаспадар малдаўскі 1595—1600 і 1600—1606 Сымон Магіла, гаспадар валашскі 1600—1602 і малдаўскі 1606—1607 Канстанцін I Магіла, малдаўскі гаспадар 1606 і 1607—1611 Міхал II Магіла, малдаўскі гаспадар 1607 Аляксандр VI Магіла, малдаўскі гаспадар 1615—1616 Гаўрыл Магіла, валашскі гаспадар 1616 і 1618—1620 Майсей Магіла, гаспадар малдаўскі 1630—1631 і 1633—1634 Пётр Магіла, кіеўскі праваслаўны мітрапаліт 1633—1646 Грыгорэ Урэке (1590—1647), малдаўскі гісторык
Радавод Іон Магіла, ж. — Марыя (?—1614 ці 1616, Стамбул), д. Пятра Рарэша Ерамей Магіла(?—1606), ж. — Эльжбета Чамартан-Лазінская Ганна Магілянка (?—1658 ці 1661), м. — Станіслаў Рэвера Патоцкі (1579—1667) Марыя Амалія Магілянка (?—10 снежня 1638, Варшава), м. — 1606 Стафан Патоцкі (1568—1631) Раіна Магілянка (?—каля 1619), м. — Міхал Вішнявецкі (?-1616) Канстанцін I Магіла (?—1612) Аляксандр VI Магіла Георгій Магіла Сымон Магіла (?—14 верасня 1607), ж. — Маргіта, д. Габрыля Херы Міхал II Магіла Гаўрыл Магіла святы Пётр Магіла (1596—1646) Майсей Магіла (1596—1661)
Літаратура Киевская старина, 1887, кн. 11. I. Czamańska, Mohyłowie [w:] Słownik dynastii Europy, red. J. Dobosz, M. Seweryński, Poznań 1999, s. 270—272. J. Demel, Historia Rumunii, Wrocław 1970.
Спасылкі
Катэгорыя:Польская арыстакратыя Катэгорыя:Гісторыя Малдовы