Ястарфская культура — прагерманская археалагічная культура жалезнага веку (600—300 гг. да н.э.Этнагенез ранніх славян ), распаўсюджаная на тэрыторыі Даніі і паўночнай Германіі. Эвалюцыянавала з лакальнага варыянту нардычнай бронзы. Суіснавала і межавала на поўдні з кельцкай латэнскай культурай. У V ст. да н.э. распаўсюдзілася на ніжні Рэйн, Цюрынгію і Сілезію. Усходні варыянт сінтэзу ястарфскай і познепаморскай культур паклаў пачатак пшэварскай культуры. Ястарфскі кампанент шырока прадстаўлены ў зарубінецкай культуры.
Катэгорыя:Жалезны век Катэгорыя:Археалагічныя культуры Германіі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Даніі