Уо́лтэр Мэй (; , БрайтанЭнцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 712., Паводле іншых звестак (А. Андэр) — у Шатландыі. — , , Расія) — англійскі паэт, перакладчык на англійскую мову паэзіі і эпасу народаў СССР.
Біяграфія На працягу жыцця змяніў шмат прафесій. На суднабудаўнічым заводзе ў Шатландыі працаваў распрацоўнікам матораў мінаносцаў. Быў настаўнікам у школе. Добра майстраваў. Быў сябрам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі. У канцы 1960-х гадоў пераехаў жыць у Савецкі Саюз, дзе пазнаёміўся са сваёй другой жонкай — паэтэсай Людмілай Серастанавай. У Маскве працаваў рэдактарам-стылістам штотыднёвіка «Moscow News».
Літаратурная творчасць Вершы пачаў друкаваць у 1950-я гады. Упершыню наведаў Беларусь у 1967 годзе.Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 412. Першыя пераклады з беларускай мовы апублікаваў у 1968 годзе. Тады ж распачаў працу над перакладам на англійскую мову анталогіі сучаснай беларускай паэзіі «Цудоўны край Беларусі», у якую ўвайшлі творы 59 беларускіх паэтаў.
Уолтар Мэй і Янка Купала Не раз быў у Мінску і Вязынцы.
Над ціхай Вязынкай-ракой, нібы дыханне края чуўшы зблізку, я скалыхнуў удзячнаю рукой далёкі пілігрым яго калыску.
— Уолтар Мэй (з вершаванага запісу ў кнізе наведвальнікаў музея Купалы ў Вязынцы ў перакладзе Я. Семяжона)
Пераклаў 90 вершаў Янкі Купалы, сярод якіх «Мужык», «А хто там ідзе?», «Я не для вас…», «Адцвітанне», «За ўсё…», «Беларускім партызанам», «Я мужык-беларус», «Явар і каліна», «Мая навука», «Хлопчык і лётчык».
Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды Дыплом Камітэту друку СССР (за пераклад твораў А. Пушкіна) Вялікі залаты медаль Кыргызстану (за пераклад эпасу «Манас») Залаты медаль імя Ч. Айтматава
Выбраная бібліяграфія Цудоўны край Беларусі. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі (1976, пераклад на англійскую) Я. Купала. Вершы (1982, пераклад на англійскую) Я. Купала. Песня сонцу (1982, пераклад на англійскую) Я. Колас. На прасторах жыцця (1982, пераклад на англійскую) Позняе жніво (1982, пераклад на англійскую Р. Барадуліна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, Г. Тумаса і інш.) Бесконечная нить (лірыка) (1996) Кто были древние бритты? (2001, гістарычныя, геаграфічныя, этнаграфічныя і літаратурныя даследаванні) Л. Серостанова. Лирическая исповедь (2002, пераклад на англійскую) Нартский эпос (2011, пераклад з асецінскай мовы) Меридиан Любви (2013, паэтычная білінгва на рускай і англійскай мовах, разам з Л. Серастанавай)
Літаратура Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Мэй Уолтэр» / Аўтар — Л. А. Казыра. — С.712. Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Мэй Уолтэр» / Аўтар — Л. А. Казыра. — С. 412. Гарадзіцкі А. Вачыма сяброў. — Маладосць, 1974, № 4. Семяжон Я. Беларуская паэзія ў англійскіх перакладах. — У кн.: Далягляды. — Мн., 1978.
Спасылкі Уолтэр Мэй чытае свай пераклады паэзіі С. Ясеніна на сайце YouTube Ліст Уолтэра Мэя расійскаму паэту Валянціну Фёдараву на сайце И. Ирвит. Шаг в пространство
Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на англійскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з асяцінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы