Алківія́д (; 450 да н.э., Афіны — 404 да н.э., Фрыгія) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч, аратар і вайскавод часоў Пелапанескай вайны (431—404 гг. да н.э.).
Біяграфія Алківіяд нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, а выхоўваўся ў доме Перыкла, лідара афінскага поліса. Сваю актыўную палітычную дзейнасць Алківіяд пачаў, выступіўшы праціўнікам Нікіевага міру і прыхільнікам аднаўлення ваенных дзеянняў супраць Спарты. Стаўшы стратэгам, ён крута змяніў знешнюю палітыку Афін. У 418 г. да н.э. ён стварыў новую антыспартанскую кааліцыю, якая распалася пасля паражэння ў бітве пры Мантынеі. Алківіяд быў ініцыятарам Сіцылійскай экспедыцыі, таксама накіраванай супраць Спарты і яе саюзнікаў. Адпраўлены ў 415 годзе да н.э. з флотам у Сіцылію, быў адкліканы ў Афіны для судовага разгляду. Асцерагаючыся за сваё жыццё, Алківіяд перайшоў на бок Спарты. На радзіме ён быў завочна асуджаны.
Алківіяд даў спартанцам некалькі каштоўных саветаў, якімі Спарта скарысталася і якія ледзь не прывялі Афіны да поўнага паражэння ў вайне. Алківіяд набыў вялікі аўтарытэт у Спарце, і некаторыя яго зайздроснікі загадалі яго забіць. Алківіяд збег да персідскага сатрапа Тысаферна і затым з яго дапамогай прыбыў на Самас, дзе базіраваўся афінскі флот. Маракі абралі яго стратэгам. З 411 года да н.э. пачынаецца серыя перамог Алківіяда, у выніку якой перавага ў Пелапанескай вайне быў на баку Афін. Вярнуўшыся на радзіму ў 407 годзе да н.э., ён быў прызначаны стратэгам-аўтакратарам (галоўнакамандуючым арміі і флоту). Пасля паражэння, якое пацярпеў афінскі флот у яго адсутнасць, Алківіяд вымушаны быў адправіцца ў выгнанне. У 404 годзе да н.э., пасля перамогі Спарты ў Пелапанескай вайне, быў забіты па загадзе Крытыя і Лісандра, якія палічылі яго небяспечным палітычным супернікам.
Крыніцы
Літаратура
Першасная літаратура Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы: Алківіяд, Нікій, Лісандр Карнелій Непат. Пра знакамітых іншаземных вайскаводаў: Алківіяд. Фукідыд. Гісторыя Ксенафонт. Грэчаская гісторыя Еўрыпід. Эпінікіі Ісакрат. Прамовы Герадот. Гісторыя
Даследаванні
Спасылкі
Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Палітыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Палітыкі Афін Катэгорыя:Палітыкі Спарты Катэгорыя:Военачальнікі Афін Катэгорыя:Падвергнутыя астракізму Катэгорыя:Удзельнікі Пелапанескай вайны Катэгорыя:Удзельнікі антычных Алімпійскіх гульняў