Рунныя камяні ў Елінгу — рунныя камяні з дацкага горада Елінга, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны. Рунічнымі надпісы на валунах датуюцца X стагоддзем.

Малы камень

На малым камені, усталяваным каля 955 года, першым дацкім каралём Гормам Старым высечаны надпіс: kurmr kunukr karthi kubl thusi aft thurui kunu sina tanmarkar but, што азначае: Горм кароль зрабіў памятны камень у гонар Цюры, сваёй жонкі, Даніі ўладар/валадарка. Гэты першы пісьмовы ўспамін назвы краіны Danmark, знойдзены ў межах самой Даніі. Сама назва была вядома прынамсі за 75 гадоў да ўзвядзення манумента: у геаграфічным апісанні Паўночнай Еўропы, зробленым уэсэкскім каралём Альфрэдам Вялікім дацкая тэрыторыя завецца «dene mearc».

Вялікі камень thumb|злева|Вялікі камень у Елінгу Вялікі камень у Елінгу з'яўляецца свайго роду «сведчаннем пра нараджэнне» Даніі. Камень вышынёй 2,43 метра, які важыць каля 10 тон, быў усталяваны каралём Харальдам I Сінязубым не раней за 965 год з надпісам, які абвяшчае, што: Haraltr kunukr bath kaurua kubl thausi aft kurm fathur sin auk aft thaurui muthur sina sa haraltr ias sar uan tanmaurk ala auk nuruiak auk tani karthi kristna, гэта значыць: Харальд кароль паставіў гэты камень у гонар Горма, бацькі свайго, і Цюры, маці сваёй. Харальд, які заваяваў усю Данію і Нарвегію, хто хрысціў датчан.

Вычасаная на камені выява раней была каляровай. Каляровую копію каменя можна ўбачыць у нацыянальным музеі. Рунныя камяні размешчаны ў двары Елінгскай царквы паміж двума вялікімі пахавальнымі курганамі. Яны з'яўляюцца сведчаннямі эпохі пераходу скандынаваў ад язычніцтва да хрысціянства. Камяні, разам з магільнікамі і царквой, занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКАРунныя камяні ў Елінгу на сайце ЮНЕСКА .

За сваю доўгую гісторыю камяні падвяргаліся ўздзеянню надвор'я, што прывяло да з'яўлення расколін. У 2008 годзе эксперты ЮНЕСКА, вывучыўшы іх стан, прапанавалі перанесці камяні ў памяшканне. Аднак Камітэт па культурнай спадчыне Даніі вырашыў пакінуць камяні на іх гістарычным месцы, надзейна ўкрыўшы шклянымі вітрынамі. У конкурсе, на які было прадстаўлена 157 праектаў, быў выбраны аптымальны дызайн ахоўных канструкцый. Праект быў рэалізаваны ў 2012 годзе.

Гл. таксама

Музей валуноў Барысавы камяні Рунны камень з Рока

Спасылкі

Елінгскія рунічныя камяні Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Даніі Катэгорыя:Гісторыя Даніі