Аляксандр Рыгоравіч Таўпе́ка (Па іншым звесткам нарадзіўся ў 1907 годзе — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
А. Р. Таўпека нарадзіўся ў вёсцы Доктаравічы (зараз у Капыльскім раёне Мінскай вобласці). Скончыў сямігодку. Пасля заканчэння тэрміновай службы ў Чырвонай Арміі на два гады застаўся на звыштэрміновую. Пасля дэмабілізацыі пераехаў у Ленінград Працаваў на Усць-Іжорскім фанерным заводзе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Леніградскім фронце. Камандзір мінамётнага разліку старшына А. Р. Таўпека вызначыўся 14 чэрвеня 1944 года на Карэйскім перашыйку падчас прарыву абароны праціўніка, вызвалення горада Выбарг і абароны Ленінграда.
Загінуў у баі 26 чэрвеня 1944 года пад Ленінградам.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Медаль «За абарону Ленінграда»
Памяць Імем Героя названы вуліца ў горадзе Капыль, вуліца і школа на радзімеТаўпека Аляксандр Рыгоравіч. У гонар Героя названа адна з вуліц у пасёлку Пантонны (Санкт-Пецярбург) і ў 1975Герой Советского Союза ТОВПЕКО (ТОЛПЕКО) Александр Григорьевич (1907—1944) годзе ўсталявана мемарыяльная дошкаГарадскі інфармацыйны партал «Колпино.ру» . У музеі Усць-Іжорскага фанернага камбіната захоўваецца бюст А. Р. Таўпекі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Таўпека Аляксандр Рыгоравіч Герой Советского Союза ТОВПЕКО (ТОЛПЕКО) Александр Григорьевич (1907—1944) Память о героях — в названиях улиц
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР