Алякса́ндр Васі́льевіч Калча́к (; Падчас допытаў у Іркуцку Калчак гаварыў, што нарадзіўся ў 1873 годзе. Гл. тэкст пратакола допыту., сяло Аляксандраўскае, Санкт-Пецярбург — 7 лютага 1920, Іркуцк) — расійскі ваенны і палітычны дзеяч, флатаводзец, навуковец-акіянограф, палярны даследчык.

Належаў да дваранскага роду. З’яўляўся адным з найбуйнейшых палярных даследчыкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, пасля знікнення групы барона Толя ў час экспедыцыі 1900—1902 гадоў арганізаваў уласную экспедыцыю для яго выратавання. Удзельнік Руска-японскай вайны. У час Першай сусветнай вайны камандаваў міннай дывізіяй Балтыйскага флоту (1915—1916), Чарнаморскім флотам (1916—1917). Георгіеўскі кавалер, адмірал (1918).

Правадыр Белага руху ў час Грамадзянскай вайны. Вярхоўны кіраўнік Расіі (1918—1920). Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй.

Паходжанне Род Калчакоў адносіўся да служылага дваранства Расійскай імперыі, быў даволі шырокім, у розных пакаленнях яго прадстаўнікі вельмі часта аказваліся звязанымі з ваеннай справай. Само прозвішча «Калчак» — цюркскага паходжання і азначае «меч», «шабля»«Словарь русских фамилий». («Ономастикон»).

Згодна з адной легендай, продкам А. В. Калчака быў турэцкі ваенны, камендант крэпасці Хатын на Днястры, нашчадкі якога, нібы, атрымалі пазней расійскае падданства. Аднак ніякіх довадаў, што сведчаць пра родныя сувязі «новых» Калчакоў, пачынаючы з Лук’яна, з хатынскім камендантам і яго сынам, не існуе. Сучасныя расійскія гісторыкі паказваюць, што, хутчэй за ўсё, Калчакі аказаліся ў Расіі не раней другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе — значна пазней падзей, звязаных з руска-турэцкай вайной і паланеннем хатынскага каменданта рускімі войскаміКручинин А. С. Адмирал Колчак: жизнь, подвиг, память. — М.: АСТ, Астрель, Полиграфиздат, 2010. — 538 с. — ISBN 978-5-17-063753-9.

У крыніцах часоў Паўла I і Аляксандра I згадваецца сотнік створанага ў 1803 годзе , якое ахоўвала межы Расіі па Днястры, Лук’ян Калчак. Ён атрымаў зямельны надзел у Херсонскай губерні, блізу Балты, — прадзед А. В. Калчака. Два сыны сотніка, Іван і Фёдар, пасля смерці бацькі падзялілі паміж сабой яго маёнтак. Фёдар Лук’янавіч выбраў ваенную службу і даслужыўся да чыну палкоўніка. Іван Лук’янавіч прадаў сваю частку маёнтка і з’ехаў у Адэсу, дзе набыў дом і паступіў на грамадзянскую службу. Матэрыялы рэвізіі 40-х гадоў XIX стагоддзя далі падставы для ўказа Сената ад 1 мая 1843 года, якім Калчакі былі зацверджаны ў патомным дваранстве і занесены ў радаводную кнігу дваран Херсонскай губерні.

Іван Лук’янавіч быў бацькам шматдзетнага сямейства: ён выхаваў траіх сыноў і некалькіх дачок. Сыноў клікалі Васілём, Пятром і Аляксандрам. Усе яны выбралі для сябе ваенную кар’еру, сталі марскімі артылерыстамі. Малодшы сын, Пётр, даслужыўся да капітана 1-га рангу; Аляксандр, ад якога ўзяла пачатак сярэдняя лінія Калчакоў — памешчыкаў Тамбоўскай губерні, скончыў службу ў чыне генерал-маёра.

Старэйшы сын, Васіль, нарадзіўся 1 студзеня 1837 года. Выхоўваўся ў адэскай , добра ведаў французскую мову і быў прыхільнікам французскай культуры. Васіль рыхтаваўся бацькамі да грамадзянскай службы, але ў 1853 годзе пачалася Крымская вайна і Васіль паступіў на службу ў марскую артылерыю Чарнаморскага флоту ў малодшым афіцэрскім чыне. Падчас абароны вылучыўся і быў узнагароджаны салдацкім Георгіеўскім крыжам. Чын прапаршчыка В. І. Калчак атрымаў, быўшы параненым пры . Пасля вайны ён скончыў Горны інстытут у Пецярбургу і быў камандзіраваны для праходжання практыкі на Урал, у Златавуст. Далейшы лёс Васіля Іванавіча быў звязаны з , пачынаючы з яго пуску ў 1863 годзе. Аж да адстаўкі ён служыў тут прыёмшчыкам , меў рэпутацыю чалавека простага і вельмі педантычнага. Быў спецыялістам у вобласці артылерыі, апублікаваў шэраг навуковых прац пра сталеліцейную вытворчасць, у 1903 годзе выйшла яго кніга па гісторыі Абухаўскага завода. Пасля выхаду ў адстаўку ў 1889 годзе (з прысваеннем генеральскага звання) яшчэ 15 гадоў працягваў працаваць на заводзе, будучы кіраўніком -пракатнай майстэрні.

Сям’я маці А. В. Калчака — Посахавых — паходзіла з данскіх казакоў. Вольга Ільінічна (1855—1894) паходзіла з купецкай сям’іН. А. Кузнецов Адмирал Александр Васильевич Колчак.. Яе бацька Ілья Міхайлавіч быў патомным ганаровым грамадзянінам, шматгадовым Адэскай гарадской думы. У 1920 годзе ён быў расстраляны савецкімі карнымі органамі. Вольга Ільінічна мела спакойны і ціхі характар, адрознівалася набожнасцю і імкнулася ўсімі сіламі перадаць яе і сваім дзецям.

Пажаніўшыся ў пачатку 1870-х гадоў, бацькі А. В. Калчака пасяліліся каля Абухаўскага завода, у сяле Аляксандраўскім, практычна за тагачаснай гарадской мяжой. Жонка была на 18 гадоў маладзейшай за мужа. 4 лістапада 1874 года ў іх нарадзіўся сын Аляксандр.

Дакумент пра нараджэнне сведчыць: …у метрычнай 1874 года кнізе Траецкай царквы с. Аляксандраўскага Санкт-Пецярбургскага павета пад № 50 паказана: Марской артылерыі ў штабс-капітана Васіля Іванавіча Калчака і законнай жонкі яго Вольгі Ільінічны Калчак, абодвух праваслаўных і першашлюбных, сын Аляксандр нарадзіўся 4 лістапада, ахрышчаны 15 снежня 1874 года. Хроснымі бацькамі яго былі: штабс-капітан марскі Аляксандр Іванавіч Калчак і ўдава калежскага сакратара Дар’я Піліпаўна Іванова.

Хрысцілі хлопчыка ў мясцовай Траецкай царкве. Хросным бацькам нованароджанага быў яго дзядзька, малодшы брат бацькі.

Гады вучобы

Класічная гімназія

Са своеасаблівых па форме ўспамінаў А. В. Калчака пра яго ранняе дзяцінства можна даведацца наступнае: Я праваслаўны, да паступлення ў школу я атрымаў сямейнае выхаванне пад кіраўніцтвам бацькі і маці. Рэлігійнае выхаванне Аляксандр, меркавана, атрымаў ад сваёй маці, якая часта вадзіла дзяцей у царкву блізу Абухаўскага завода.

У 1885—1888 гадах Аляксандр вучыўся ў Шостай пецярбургскай класічнай гімназіі, дзе скончыў тры класы з васьмі. Шостая гімназія ў параўнанні з іншымі сталічнымі навучальнымі ўстановамі мела даволі дэмакратычны склад навучэнцаў. У адным класе з Аляксандрам навучаліся прадстаўнікі . Значная частка вучняў была дзецьмі дробных чыноўнікаў, бацькі-афіцэры дзяцей-вучняў гімназіі таксама былі ў невялікіх чынах. Сын падпалкоўніка Аляксандр Калчак і Вячаслаў Мянжынскі, сын стацкага саветніка, будучы чэкіст і наступнік Ф. Э. Дзяржынскага на пасту кіраўніка АДПУ, прадстаўлялі «эліту» грамадства. Аляксандр вучыўся дрэнна і пры пераводзе ў трэці клас, атрымаўшы двойку па рускай мове, тройку з мінусам па лацінскай, тройку па матэматыцы, тройку з мінусам па нямецкай і двойку па французскай мовах, ледзь не быў пакінуты «на другі год». На паўторных вусных экзаменах па рускай і французскай мовах выправіў адзнакі на тры з мінусам і быў пераведзены ў трэці клас.

Марскі корпус

У 1888 годзе «па ўласным жаданні і па жаданні бацькі» Аляксандр паступіў у .

У сценах Марскога вучылішча заўсёды адначасова навучаліся шмат сваякоў, і родныя сувязі, без сумневу, дапамагалі маладым выхаванцам асвоіцца ў незнаёмым становішчы. Першы з Калчакоў у Марскім вучылішчы, Аляксандр Фёдаравіч, скончыў установу яшчэ ў 1878 годзе, таму ў яго стрыечнага пляменніка, у адрозненне ад большасці выхаванцаў, не было ў вучылішчы нікога, да каго можна было б у цяжкую хвіліну звярнуцца па дапамогу. Калчаку дапамагала моцнае сяброўства з адным з аднакурснікаў Дзмітрыем Філіпавым, з якім Аляксандр пазнаёміўся яшчэ да паступлення ў вучылішча.

З пераходам з гімназіі ў Марское вучылішча стаўленне да навукі ў юнага Аляксандра змянілася: вучоба ўлюбёнай справе для яго стала асэнсаваным заняткам, з’явілася і пачуццё адказнасці. У сценах Марскога кадэцкага корпуса, як з 1891 года стала звацца вучылішча, выявіліся здольнасці і таленты Калчака. Ён шмат і зацята працаваў, старанна вывучаў навукі, ваенна-марскую справу. З’явіліся вынікі. Аляксандр вылучаўся поспехамі: ён ішоў у сваім выпуску то першым, то другім, перыядычна мяняючыся месцамі са сваім сябрам Філіпавым.

Аўтар апублікаванага ў 1944 годзе артыкула «Выпуск Калчака» контр-адмірал і пісьменнік-марыніст Д. В. Нікіцін, які навучаўся ў Марскім корпусе адначасова з Калчаком, пісаў:

У 1890 годзе Калчак упершыню выйшаў у мора. 12 мая па прыбыцці ў Кранштат Аляксандр разам з іншымі малодшымі кадэтамі быў прызначаны на . На гэтым караблі быў падняты і сцяг камандуючага навучальнай эскадрай контр-адмірала Ф. А. Геркена. Эскадра пад яго камандаваннем падчас навучальнага плавання заходзіла ў Б’ёрке, Гельсінгфорс, Рэвель і 6 жніўня вярнулася ў Кранштат. Падчас плавання Калчак разам з іншымі малодшымі выхаванцамі займаўся на шлюпках. Да канца вучобы адбыліся агульныя вяслярныя і парусныя гонкі, а потым прайшло і вучэнне.

, згодна з навучальнай праграмай Марскога корпуса, павінны былі браць удзел у навучальнай экскурсіі на Абухаўскім сталеліцейным заводзе для атрымання агульнага ўяўлення пра «паслядоўныя працэсы поўнай фабрыкацыі гармат… а таксама і пра прыгатаванне сталі». Аляксандр шмат разоў бываў у бацькі на заводзе і імкнуўся дасканала вывучыць вытворчасць. Аднак заняткі ў Марскім корпусе прымусілі адкласці астатнія справы і захапленні. Тым часам вядома, што англійскі вынаходнік і гарматны кароль , які прыязджаў на Абухаўскі завод, прапанаваў Аляксандру адправіцца ў Англію, вывучыць справу на яго заводах і стаць інжынерам. Аднак жаданне «плаваць і служыць у моры» ў жаданнях і марах маладога Калчака ўзяло верх.

У 1892 годзе Аляксандр быў узведзены ў малодшыя унтэр-афіцэры. Калі ён перайшоў у гардэмарынскі клас, то быў узведзены ў фельдфебелі — як найлепшы па навуках і паводзінах, у ліку нешматлікіх на курсе — і прызначаны настаўнікам у малодшую роту. Кадэт той роты, пазней на працягу доўгіх гадоў сябар і памочнік Калчака, яго першы біёграф, М. І. Смірноў успамінаў пра той час:

У 1894 годзе, выпускным для маладога афіцэра, у яго жыцці адбыліся яшчэ дзве важныя падзеі. На саракавым годзе жыцця пасля доўгай хваробы памерла маці. У гэтым жа годзе на прастол уступіў імператар Мікалай II, з якім Аляксандр Васільевіч цягам свайго жыцця некалькі разоў сустракаўся і чый адыход ад улады пазней вызначыў і сканчэнне ваенна-марской кар’еры Калчака.

Па сканчэнні выпускнога навучальнага года гардэмарыны прайшлі месячнае складанае плаванне на карвеце «Скобелеў» і прыступілі да здачы выпускных экзаменаў. На экзамене па марской справе Калчак адзіны з выпуску адказаў на ўсе пятнаццаць зададзеных пытанняў. Што да астатніх экзаменаў, то Калчак усе з іх таксама вытрымаў на «выдатна», апроч міннай справы, якая стала пазней на практыцы прадметам яго гонару, па якім задавальняльна адказаў на чатыры з шасці пытанняў. У спісе, складзеным пасля экзаменаў у парадку змяншэння паспяховасці, Калчак значыўся ў выпуску на першым месцы. Яго сябар Філіпаў ішоў другім, аднак саступаў Калчаку толькі ў ацэнцы за паводзіны. Калчак абурыўся, што кандуітны журнал вызначае першае месца ў выпуску, і адмовіўся ад першасці на карысць Філіпава, якога лічыў больш здольным за сябе. Камісія была змушана палічыцца з яго думкай, і ў выніку Аляксандр Васільевіч стаў другім і атрымаў як суцяшэнне прэмію адмірала з уручэннем 300 рублёў, якая належала «найвыдатнейшаму ва ўсіх адносінах выхаванцу».

Загадам ад 15 верасня 1894 года А. В. Калчак у ліку ўсіх выпушчаных гардэмарынаў быў узведзены ў мічманы.

Пачатак навуковай працы