Гродзенская ГЭС — буйнейшая гідраэлектрастанцыя Беларусі. Размешчана на рацэ Нёман каля в. Шчачынава, вышэй па цячэнні за Гродна. Уведзена ў строй у верасні 2012 г. Плошча вадасховішча каля 2,5 тыс. га. Магутнасць — 17 МВт, гадавая выпрацоўка электраэнергii — 84,4 млн кВт*г.Тэндар на закупку асноўнага…«Гродноэнерго» и Чешский…
Агульны кошт праекта 167,8 млн руб. у цэнах 1991 г.Пастанаўленне СМ РБ № 915…. Тэрмін акупнасці — больш за 8 гадоў. Будаўніцтва пачалося ў маі 2008 г., генеральны падрадчык будаўніцтва ААТ «Гроднапрамбуд». У ліпені 2009 г. падпісаны кантракт з чэшскай кампаніяй «Мавел» на пастаўку поўнага камплекту гідратэхнічнага абсталявання для Гродзенскай ГЭС у 2010 г. (на суму 15 млн дол.Мінэнерга Беларусі плануе прыцягнуць…), у студзені 2010 г. РУП «Гроднаэнерга» і Чэшскі экспартны банк падпісалі крэдытную дамову ў рамках гэтае пастаўкі. На ГЭС усталяваныя 5 гідраагрэгатаў магутнасцю 3,4 МВт кожны.. Абслугоўвае ГЭС 16 чалавекГродзенская ГЭС дасягнула праектнай гадавой магутнасці датэрмінова..
Літаратура «Гродноэнерго» и Чешский экспортный банк подписали кредитное соглашение по строительству Гродненской ГЭС // БЕЛТА 22.01.2010, 12:59; Мінэнерга Беларусі плануе прыцягнуць $536 млн замежных інвестыцый на праекты ў электраэнергетыцы // БЕЛТА 22.01.2010. Пастанаўленне СМ РБ № 915 «Гродненская ГЭС на р. Неман Гродненской области»; Тэндэр на закупку асноўнага абсталявання для Гродзенскай ГЭС будзе аб’яўлены ў ліпені — пачатку жніўня // БЕЛТА 07.07.2007, 13:09.
Спасылкі Энергія Гродзенскай ГЭС/Інфаграфіка БелТА
Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Нёман Катэгорыя:Электрастанцыі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Гродзенскага раёна Катэгорыя:Шчачынова