Янка Светлячо́к (сапр. — Іван Яфімавіч Гаеўскі; , в. Замужанне, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер  — , Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — паэт, публіцыст, настаўнік.

Біяграфія Паходзіў з сям’і вясковага сталяра, быў старэйшым з 12 дзяцей. Вучыўся спачатку ў Лошніцы, потым у Барысаве. У 1908 годзе паступіў у Віленскі настаўніцкі інстытут, дзе пазнаёміўся з беларускім адраджэнскім рухам, наведваў рэдакцыю «Нашай Нівы». У 1912 годзе скончыў інстытут і вярнуўся ў родныя мясціны, настаўнічаў у вёсцы Чмялевічы на Лагойшчыне.

Падчас Першай сусветнай вайны прызваны на фронт. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі добраахвотна запісаўся ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Нядоўга працаваў у Барысаўскім ваенкамаце і вярнуўся да педагагічнай дзейнасці. У 1930 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў дырэктарам Каменскай школы ў Лагойскім раёне. Арыштаваны 27 жніўня 1937. Асуджаны 23 лістапада 1937 года тройкай НКУС як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўднёвы лагер НКУС. Вызвалены 5 красавіка 1940 года. Вярнуўся на радзіму. Пасля вайны працаваў матэматыкам у школе № 1 г.п. Плешчаніцы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 31 мая 1989.

Быў жанаты на Алене Станіславаўне Жардэцкай.

Творчасць У 1909—1915 гады Янка Светлячок быў сталым карэспандэнтам газеты «Наша Ніва». Яго допісы мелі краязнаўчы характар. Ёсць здагадка, што ён мог асабіста быць знаёмым з Янкам Купалам, а найбольш з вядомым бібліяфілам Рамуальдам Зямкевічам. Збіраў фальклор на Барысаўшчыне і Лагойшчыне. Пісаў вершы. Некаторыя з іх друкаваліся ў «Нашай Ніве» і «Беларускім календары за 1914 год». Вершы, пераважна сюжэтныя былі прысвечаны працоўным. У сваім найбольш вядомым паэтычным творы — вершы «З заработкаў» — Я. Светлячок апісаў трагічнае здарэнне з цяжкага і рызыкоўнага жыцця плытагонаў.

Пасля зняволення творчасцю не займаўся.

Літаратура Светлячок Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 308—309. — 480 с ISBN 5-85700-168-4

Каханоўскі Г. А. Адчыніся, таямніца часу. — Мн., 1984.

Спасылкі Светлячок Я. Знойдзеныя творы Гаеўскі Іван Явімавіч //

Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай