Ме́са ( //) — горад у штаце Арызона, ЗША, прыгарад Фінікса. Трэці па колькасці жыхароў (460155 чалавек па стане на 2006 год) горад Арызоны пасля Фінікса і Тусана.
Меса — адзін з гарадоў ЗША з самым хуткім ростам насельніцтва, у XXI стагоддзі ўвайшоў у лік 40 найбуйнейшых гарадоў краіны. Насельніцтва Месы большае, чым у такіх больш вядомых гарадах ЗША, як Кліўленд, Маямі, Тампа ці Мінеапаліс. Нягледзячы на гэта, Меса працягвае заставацца «спальным раёнам».
thumb|left|250px|Храм Цэрквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён у Месе
Горад заснаваны мармонамі-перасяленцамі ў 1878 годзе і сярод жыхароў Месы па-ранейшаму каля 10 % — мармоны. Іх Царкве належыць адзін з найстарэйшых храмаў горада.
Насельніцтва
Паводле перапісу насельніцтва ЗША ў 2010 годзе, расавы склад Месы: Белыя — 77,1% Лацінаамерыканцы — 26,5% Афраамерыканцы — 3,5% Карэнныя амерыканцы — 2,4% Азіяты — 1,9% Гавайцы — 0,4% Іншыя расы — 5,8% Дзве і больш расы — 3,4%
Славутасці Арызонскі музей прыродазнаўчай гісторыі
Гарады-пабрацімы
Спасылкі Амерыканскія гарады і прыгарады змяняюцца ролямі Пра мармонскі храм у Месе
Катэгорыя:Гарады Арызоны