Баявыя дзеянні — арганізаванае ўжыванне сіл і сродкаў для выканання пастаўленых баявых задач часцямі, злучэннямі і аб'яднаннямі відаў Узброеных Сіл і родаў войскаў (сіл), гэта значыць вядзенне вайны на аператыўным, аператыўна-тактычным і тактычным узроўнях.

Вядзенне вайны на больш высокім, стратэгічным узроўні арганізацыі называецца ваеннымі дзеяннямі. Такім чынам, баявыя дзеянні ўваходзяць у ваенныя дзеянні ў якасці складовай часткі — напрыклад, калі фронт (група франтоў) вядзе ваенныя дзеянні ў форме стратэгічнай наступальнай аперацыі (ці паміж аперацыямі), арміі і карпусы, якія уваходзяць у склад фронту, вядуць баявыя дзеянні ў форме наступаў, рэйдаў і да т.п.

Разнавіднасцямі баявых дзеянняў з'яўляюцца баявыя дзеянні войскаў (сіл) проціпаветранай абароны (ППА), ваенна-паветраных сіл (ВПС), ваенна-марскога флоту (ВМФ) і да т.п.

Склад Асноўныя віды: наступ; абарона; Дапаможныя віды: сустрэчны бой; акопны бой; тактычная перагрупоўка і да т.п.

Характар На сучасным этапе баявыя дзеянні характарызуюцца наступнымі рысамі: рашучасць мэт; вялікі прасторавы размах; высокая манеўранасць; дынамічнасць; Якасць арганізацыі баявых дзеянняў разам з баявымі ўласцівасцямі ўзбраення і ваеннай тэхнікі вызначаюць эфектыўнасць баявых дзеянняў.

У пажарнай ахове Баявыя дзеянні — прадугледжанае Статутам арганізаванае ўжыванне сіл і сродкаў пажарнай аховы для выканання асноўнай баявой задачы.

Гл. таксама Бой Бітва Ваенная аперацыя

Літаратура ; Военный энциклопедический словарь (ВЭС), , ВИ, 1984 г., 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.)

Катэгорыя:Ваеннае мастацтва