Маер Прынштайн (; , Шчучын, Польшча — , Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў.
Маер Прынштайн нарадзіўся 22 снежня 1878 года ў яўрэйскай сям’і ў горадзе Шчучын, Польшча. У 1884 годзе яны пераехалі ў ЗША. Прынштайн скончыў універсітэт горада Сірак’юс па спецыяльнасці адвакат, аднак пасля атрымання адукацыі ён заняўся лёгкай атлетыкай.
У 1898 годзе ён усталяваў свой першы рэкорд ЗША ў скачку ў даўжыню, скокнуўшы на 7,19 м. Праз два гады, Прынштайн пабіў сусветнае дасягненне з вынікам 7,50 м. Да таго часу ён ужо выйграў чатыры чэмпіянаты ЗША ў гэтай дысцыпліне. У 1900 годзе ён паехаў у Парыж каб прыняць удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1900.
На Алімпіядзе Прынштайн спаборнічаў у дзвюх скачковых дысцыплінах — скачок у даўжыню і патройны скачок. У першай дысцыпліне ён заняў другое месца з вынікам 7,175 м, прайграўшы толькі свайму суайчынніку Элвіну Крэнцлайну. У другой ён стаў чэмпіёнам, скокнуўшы на 14,47 м і ўсталяваўшы Алімпійскі рэкорд. left|thumb|Маер Прынштайн выконвае скачок у даўжыню на Алімпіядзе 1904 Праз 4 года Прынштайн прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1904 у Сент-Луісе. Там ён удзельнічаў не толькі ў спаборніцтвах па скачках, але і ў бегу. У абаіх сваіх любімых спаборніцтвах ён стаў чэмпіёнам, прычым ён дагэтуль з’яўляецца адзіным спартсменам, які выйграў і скачок у даўжыню, і трайны скачок на адной Алімпіядзе. У бегу на 60 і 400 м Прынштайн займаў пятыя месцы, а ў гонцы на 100 м дайшоў да паўфіналу.
На наступных Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах. Ён яшчэ раз выйграў у скачку ў даўжыню, аднак гэты медаль, як і ўсе Гульні, не прызнаюцца Міжнародным алімпійскім камітэтам з прычыны таго, што прайшлі без іх згоды. Таму фармальна Прынштайн не выйграваў свой чацвёрты залаты медаль.
Пасля гэтых спаборніцтваў ён сышоў з лёгкай атлетыкі і стаў адвакатам. Ён памёр 10 сакавіка 1925 года ў Нью-Ёрку.
Маер Прынштайн быў уключаны ў Міжнародную яўрэйскую спартыўную залу славы ў 1982 годзе і ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы ў 2000 годзе.
Спасылкі
Маер Прынштайн на sports-reference.com Маер Прынштайн на сайце Міжнароднай яўрэйскай спартыўнай залы славы Маер Прынштайн на сайце Амерыканскай лёгкаатлетычнай залы славы
Катэгорыя:Выпускнікі Сірак’юскага ўніверсітэта Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1904 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1904 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Скакуны ў даўжыню ЗША Катэгорыя:Скакуны трайным ЗША