Герб Багамскіх Астравоў — адзін з дзяржаўных сімвалаў Багамскіх Астравоў, дараваны каралевай Елізаветай II 7 снежня 1971 года.
Апісанне Шчыт падзелены гарызантальнай паласой на блакітнае і белае поле. У верхняй частцы — зіхоткае сонца, у ніжняй каравела Санта-Марыя Хрыстафора Калумба. Шчыт трымаюць марлін і фламінга. Зверху шчыта залаты шлем з блакітнымі стужкамі і ракавінкай.
Пад шчытом дэвіз: «Forward Upward Onward Together.» (Наперад, Увысь, Далей, Разам.)
Літаратура Karl-Heinz Hesmer: Flaggen und Wappen der Welt. Geschichte und Symbolik der Flaggen und Wappen aller Staaten. Bertelsmann Lexikon Verlag, Gütersloh 1992, ISBN 3-570-01082-1
Багамы Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Багамскіх Астравоў