Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 (, таксама вядомы як Pukka Pies UK Championship 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 13 снежня 2009 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 33-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй з Кітая, які перайграў на сваім шляху да тытула Майка Дана (9:5), леташняга пераможцу Шона Мёрфі (9:3), Алістэра Картэра ў чвэрцьфінале (9:8) і шатландцаў Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (9:5) і чэмпіёна свету Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, 22-гадовы кітаец стаў двухразовым пераможцам другога па значнасці рэйтынгавага турніру, выйграў свой пяты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы тытул, а таксама першае прафесійнае спаборніцтва за паўтара года (у чэрвені 2008 года ён стаў пераможцам нярэйтынгавага турніру Цзянсу Класік).

Турнір

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 года стаў 33-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010.

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

ДасягненнеАчкі Ачкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца8000Фіналіст6400Паўфіналісты5120Чвэрцьфіналісты40001/8 фіналу30401/16 фіналу224011201/24 фіналу (квал.)18409201/32 фіналу (квал.)14407201/40 фіналу (квал.)10405201/48 фіналу (квал.)640320

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.Міжнародны цэнтр Тэлфарда, Тэлфард, Англія, 13 снежня 2009. Дзін Цзюньхуэй (13) 10:8 Джон Хігінс (2) 13 Сусветны рэйтынг 4 4 Перамогі на турнірах 30 3 Рэйтынгавыя турніры 20 Статыстыка выступаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі Колькасць тытулаў Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 2 + 2 нічыі (1; 0) Лік асабістых сустрэч (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 7 + 2 нічыі (3; 1) 33 (13; 4) Лік па фрэймах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 51 (22; 9) 0 (0; 0) Лік па фіналах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 1 (0; 0)

ТурнірСтадыяЛікChampionship League 2009 Група 3 – ГР Дзін Цзюньхуэй 2:2 Джон ХігінсМастэрс 2009 1/4 фіналу Дзін Цзюньхуэй 4:6 Джон ХігінсЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 1/8 фіналу Дзін Цзюньхуэй 4:9 Джон Хігінс Сусветная серыя 2008/2009 – Масква Фінал Дзін Цзюньхуэй 0:5 Джон ХігінсГран-пры 2008 1/4 фіналу Дзін Цзюньхуэй 3:5 Джон ХігінсПрэм'ер-ліга 2008 Групавы раўнд Дзін Цзюньхуэй 3:3 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2008 1/8 фіналу Дзін Цзюньхуэй 1:5 Джон ХігінсМастэрс 2008 1/8 фіналу Дзін Цзюньхуэй 6:4 Джон ХігінсПрэм'ер-ліга 2007 1/2 фіналу Дзін Цзюньхуэй 3:5 Джон ХігінсПрэм'ер-ліга 2007 Групавы раўнд Дзін Цзюньхуэй 2:4 Джон ХігінсТрафей Паўночнай Ірландыі 2006 1/8 фіналу Дзін Цзюньхуэй 5:3 Джон Хігінс Дзённая сесія: 93:11 (81), 43:75 (67), 101:27 (69), 32:77, 78:4 (63), 51:62, 65:49, 0:96 (80) 81 Найвышэйшая серыя 115 0 Соценныя серыі 1 6 Серыі 50+ 5

Спасылкі Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 на Snooker.org Статыстыка чэмпіянату Вялікабрытаніі 2009 на CueTracker.net

Катэгорыя:Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:2009 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2009 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2009/2010 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі Катэгорыя:Снежань 2009 года