Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж — каледж у г.Клімавічы, створаны 5 мая 1932 г. пастановай № 344 Народнага Камісарыята Земляробства БССР на базе ФЗВ як пчалаводны тэхнікум.

Створаны Першы выпуск спецыялістаў сельскай гаспадаркі адбыўся ў 1933 г. 47 чалавек атрымалі дыпломы тэхнікаў-пчалаводаў. У 1935 г. у заатэхнічным тэхнікуме (так ён стаў называцца з гэтага года) на двух аддзяленнях — пчалаводным і заатэхнічным, вучылася ўжо 120 чалавек.

У 1944 г. створана ветэрынарнае аддзяленне. Праведзены першы пасляваенны набор — 165 навучэнцаў на тры аддзяленні — пчалаводнае, заатэхнічнае і ветэрынарнае. А праз год, ужо ў снежні 1945 г., адбыўся першы выпуск спецыялістаў.

У 1979 г. створана завочнае заатэхнічнае аддзяленне.

З 1944 г. тэхнікум меў статус ветзаатэхнікума, зааветтэхнікума, з 1970 г. — саўгаса-тэхнікума, з 1997 г. — сельскагаспадарчага тэхнікума, з 2002 г. — Установа адукацыі «Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж».

Аддзяленні Заатехнія Ветэрынарная медыцына Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці

Дырэктары М. І. Лукомскі Н. А. Хадасевіч Ф. І. Кандрацько В. І. Малочка М. Н. Курашаў Ф. К. Матарыкін М. І. Эрдман Д. Х. Давыдзенка П. Ф. Балдэсаў В. Ф. Свістуноў А. Ф. Ходус Я. А. Барысевіч М. М. Жыгалка

Літаратура Клімавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1999. — Т.8. — С. 338. Климовичский аграрный колледж // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т.4. — С. 80.

Катэгорыя:Клімавічы Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:1932 год у Беларусі