Брылеўскія могілкі, таксама вядомыя пад назвай «Брылевічы» і «Дружба» — могілкі ў Мінску, займаюць невялікую прастору, закрытую паміж дзвюма будоўлямі і тэрыторыяй праваслаўнай царквы, на праспекце Дзяржынскага і праспекце Газеты «Праўда». Адзіны доступ — праз браму з праспекта Газеты «Праўда». Раней належалі зніклай вёсцы Брылевічы.
Гісторыя Год адкрыцця дакладна не вядомы. Пахаванні на гэтым месцы з’явіліся ў XI—XII стагоддзях, пра што сведчаць захаваныя дрыгавіцкія курганы. У 1964 годзе вёскі Рылоўшчына і Брылевічы былі аб’яднаны і пераназваны ў вёску Дружба. У 1980 годзе могілкі закрытыя з дазволам падхавання да сваякоўБрилевское кладбище (Дружба) // Ритуальные услуги в Белоруссии. Плошча — 0,5179 гектара; колькасць пахаванняў — больш за 300. У 1985 годзе вёска Дружба ўвайшла ў склад горада разам з могілкамі.
Да 2009 года могілкі былі вядомыя пад назвай «Дружба»Перанайменаваны рашэннем Мінгарвыканкама № 251 16/25 «Аб прысваенні найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаванні могілак г. Мінска» ад 23.09.2009 .
Апісанне Як і многія іншыя старыя могілкі Мінска, «Брылевічы» ўяўляюць сабой спалучэнне савецкіх і праваслаўных тыпаў пахавання. На Брылеўскіх могілках знаходзіцца вялікая колькасць пахаванняў ХІХ — 1-й паловы ХХ ст. У адрозненне ад некаторых іншых старых могілак, магілы дасавецкай і ранняй савецкай эпохі не сканцэнтраваны ў пэўным месцы, а раскіданы сярод савецкіх пахаванняў. Многія з такіх старых магіл кінуты, некаторыя даглядаюцца валанцёрамі, некаторыя сталі ахвярамі вандалізмуМогілкі «Брылевічы». Раскіданае мінулае зніклай вёскі (Блог Андрэя Берастоўскага). Многія пахаванні аб’яднаны некалькімі распаўсюджанымі прозвішчамі, што не з’яўляецца рэдкасцю для вясковых могілак.
Галерэя
Спасылкі Брылевічы (Дружба) // Некропалі Беларусі Брылеўскія могілкі // Минск старый и новый
Катэгорыя:Могілкі Мінска