Будынак дваранскага сходу — будынак у горадзе Слуцку Мінскай вобласці, размешчаны па адрасе вул. Леніна, 171У Зборы помнікаў памылкова называецца Ленінскай. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. У будынку знаходзіцца Слуцкі краязнаўчы музей.

Гісторыя Будынак быў пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў (імаверна, у 1789 ці 1798 годзе ў стылі класіцызму і меў прызначэнне панскай сядзібыСлуцкие пояса . Да пачатку XX стагоддзя будынак выкарыстоўваўся ў якасці дому дваранскага сходу, а потым стаў гарадскім клубам. У часы паміж Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыямі бальшавікі Слуцка ладзілі ў ім мітынгі і празвалі будынак «камуністычным клубам імя Крэйнеса» ў гонар І. Крэйнеса, аднаго з членаў Слуцкай арганізацыі бальшавікоў.

Ад 1952 года будынак клуба перададзены ў валоданне Слуцкага краязначага музея, дзе музей працуе па сённяшні дзень.

Архітэктура

Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак на высокім цокалі, накрыты вальмавым дахам«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5.. Архітэктура экстэр’ера лаканічная, дэкаратыўная распрацоўка стрыманая«Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 2». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1987 год..

Архітэктурна-пластычным акцэнтам будынка з’яўляецца 4-калонны порцік, якім вылучаецца галоўны ўваход. Папарна ўстаноўленыя калоны падтрымліваюць драўляны трохвугольны франтон і антаблемент. Галоўны фасад у бакавых частках раскрапаваны руставанымі лапаткамі; вялікія прамавугольныя вокны ў простых ліштвах. Пад домам знаходзяцца скляпеністыя падвалы.

Планіроўка будынка зменена, прыстасавана пад музейную экспазіцыю.

У культуры У паэме «Файнбергада», напісанай мясцовым паэтам Р. Скуратам у 1910 годзе, распавядаецца пра слуцкае «вышэйшае грамадства», якое бавіць час у будынку дваранскага сходу. Сярод іх Файнберг Савеліч (па яго прозвішчы названа паэма) — уладальнік аднаго з гарадскіх паравых млыноў, Крупскі — памешчык, дзед Надзеі Канстанцінаўны Крупскай, Бярозка — бацька рускага пісьменніка Георгія Бярозкі (аўтара шырока вядомага ў свой час рамана «Ночь полководца»), у савецкія часы першы дырэктар 1-й школы, Мігдал — слуцкі «габсэк», ліхвяр (мясцовыя памешчыкі вырашылі ў 1910 г. яго забіць, але ён выехаў са Слуцка ў Карэлічы). Дарэчы, герой паэмы «Файнбергада» Бейнус Мігдал — бацька Аркадзя Мігдала — фізіка-тэарэтыка, акадэміка АН СССР.

Паэма была надрукавана ў грамадскім штотыднёвіку Случчыны «Айсберг» (№ 3, 6 чэрвеня 1991 г.), а першапачаткова яна была апублікавана ў газеце «Шлях Ільіча» (26 сакавіка 1988 г.) з прадмовай публікатара Р. Родчанкі.

Спасылкі

Хто жыў у Слуцкім дваранскім доме? на сайце Budzma.org

Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Славутасці Слуцка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Слуцка