Сцяпа́н Кузьмі́ч Гарбуз (парт. псеўданім Паддубны; , в. Касцюкі, , цяпер  — , НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія

Скончыў Панявежскую на­стаў­ніцкую семінарыю ў Мсціславе ў 1916 годзе. З таго ж года ў арміі, потым настаўнік на Случчыне і Бабруйшчыне. Са студзеня 1919 года ў Чырвонай Арміі на Заходнім фронце. У 1921-24 гадах ва ўстановах Наркамасветы БССР, кіруючы справамі ЦК КП(б)Б, пазней сакратар Калінінскага акруговага камітэта КП(б)Б, у апараце ЦК КП(б)Б. Член КПСС з 1919 года.

Скончыў БДУ ў 1925 годзе.

З сакавіка 1928 года па снежань 1929 года на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, член ЦК КПЗБ, член сакратарыяту ЦК Кампартыі Польшчы. З 1930 года ў Маскве ў Камуністычным інстытуце журналістыкі, потым на партыйнай і гаспадарчай працы. У 1926 годзе кандыдат у члены, у 1927-28 гадах член ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР.

20 ліпеня 1939 года асуджаны трыбуналам Маскоў­скай ВА да 8 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны.

Літаратура

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Польшчы Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР