Ге́льмут Ё́ган Лю́двіг фон Мо́льтке (; , Герсдорф, Германія — , ) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, начальнік генеральнага штаба Германіі (1906—1914) на пачатак Першай сусветнай вайны. Таксама вядомы як Мольтке-малодшы. Пляменнік фельдмаршала графа Мольтке (яго ад’ютант з 1880). Правёў шэраг рэформ у арміі.

У выніку няўдалага развіцця Плана Шліфена ў першыя месяцы вайны быў зняты з пасады начальніка генеральнага штабу і яму была даручана праца з армейскімі резервамі.

Біяграфія Прымаў удзел у франка-прускай вайне 1870—1871.

З 1903 года генерал-кватэрмайстар Генеральнага штаба Германіі.

Адзін з актыўных удзельнікаў развязвання Першай сусветнай вайны, пры падрыхтоўцы да якой паклаў у аснову задумы свайго папярэдніка генерала-фельдмаршала Альфрэда фон Шліфена (разгром французскай арміі галоўнымі сіламі і абарона ва Усходняй Прусіі, а потым удар па Расіі). Аднак пры разгортванні германскай арміі ў 1914 годзе аслабіў правае крыло армій Заходняга фронту, якія наносілі галоўны ўдар па Францыі, і павялічыў сілы на левым крыле, а таксама ва Усходняй Прусіі. Гэта адмоўна адбілася пры правядзенні першага этапа вайны.

У час Марнскай бітвы ў 1914 годзе, будучы начальнікам генштаба і адначасова начальнікам штаба Стаўкі (фактычна галоўнакамандуючым), страціў кіраванне войскамі, што прывяло да паражэння германскіх армій на Заходнім фронце.

14 верасня 1914 года Мольтке быў адхілены ад пасады. З 1915 года назначаны намеснікам начальніка Генштаба.

Памёр у 1916 годзе ў Берліне. Пасля сябе пакінуў мемуары «Успаміны-лісты-дакументы 1877—1915 гг.», дзе ўтрымліваюцца псіхалагічныя прычыны няўдачы Германіі ў жніўні-верасні 1914 года ў вайне супраць Францыі, Вялікабрытаніі і Расіі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны