Сёгунат Камакура (, Камакура бакуфу, 1192—1333) — першы ўсеяпонскі самурайскі ўрад, заснаваны сям'ёй Мінамота з цэнтрам у горадзе Камакура (сучасная прэфектура Канагава). Існаваў 142 гады — з часу прызначэння Мінамота но Ёрытома сёгунам (1192 год) да знішчэння Камакуры войскамі Ніты Ёсісады (1333). За час існавання сёгуната ім правіла 9 сёгунаў. Характарызаваўся моцным палітычным уплывам рэгенцкай сям'і Хадзё, якая рэальна кіравала ўрадам.

Спіс сёгунаў 35px Імя па-беларуску Імя па-японску Гады жыцця Гады кіравання 1 Мінамота но Ёрытома 1147—1199 1192—1199 2 Мінамота но Ёрыіэ 1182—1204 1202—1203 3 Мінамота но Санэтома 1192—1219 1203—1219 4 Фудзівара но Ёрыцунэ 1218—1256 1226—1244 5 Фудзівара но Ёрыцугу 1239—1256 1244—1252 6 Прынц Мунэтака 1242—1274 1252—1266 7 Прынц Карэясу 1264—1326 1266—1289 8 Прынц Хісаакі 1276—1328 1289—1308 9 Прынц Марыкуні 1301—1333 1308—1333

Спасылкі Вайна Тайра і Мінамота Перыяд Камакура Рэстаўрацыя Кэму Сёгунат Мурамаці