Клімовіч — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Адольф Юстынавіч Клімовіч (1900—1970) — беларускі грамадскі дзеяч. Альяш Клімовіч (1864—1940) — лідар культу на Падляшшы. Андрэй Васілевіч Клімовіч (нар. 1988) — беларускі футбаліст. Вера Клімовіч (нар. 1988) — беларуская валейбалістка. Дзмітрый Рамуальдавіч Клімовіч (нар. 1984) — беларускі футбаліст. Іосіф Іосіфавіч Клімовіч (нар. 1945) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2001), прафесар (2007). Кірыл Клімовіч (нар. 1952) — каталіцкі епіскап. Наталля Анатольеўна Клімовіч (нар. 1963) — беларускі медык і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Рыгор Сяргеевіч Клімовіч (1924—2000) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву Уладзіслаў Тадэвушавіч Клімовіч (нар. 1996) — беларускі футбаліст. Уладзімір Уладзіміравіч Клімовіч (нар. 1957) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2001), дацэнт (2006), прафесар (2011).
Гл.таксама Клімковіч