Гаргу́лья (, []) — у гатычнай архітэктуры: каменны ці металічны выпуск вадасцёкавага жолаба, часцей за ўсё скульптурна аформлены ў выглядзе гратэскнага персанажа (часам — шматфігурнага сюжэту) і прызначаны для эфектыўнага адводу дажджавога сцёку ад вертыкальных паверхняў ніжэй навісі даху. Моцна вынесеная перпендыкулярна сцяне гаргулья, з'яўляецца найхарактэрным элементам сілуэту шматлікіх буйных пабудоў сярэднявечнага Захаду, а таксама адным з матываў у гатычных рэмінісцэнцыях эклектыкі, мадэрну і ар-дэко, дзе яе функцыя часта выключна дэкаратыўная.

Гл. таксама Маскарон Мадыльён Замкавы камень

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктурныя элементы Катэгорыя:Гатычная архітэктура Катэгорыя:Гідратэхніка Катэгорыя:Выдуманыя істоты