Уладзімір Уладзіміравіч Кожух (, , Брэсцкая вобласць — ) — беларускі мастак.

Біяграфія Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава, на аддзяленні станковага жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, праходзіў стажыроўку ў творчых майстэрнях у г. Мінску. З 1985 года — член Беларускага саюза мастакоў. Творчасць Увасабленне сіл прыроды — асноўны змястоўны матыў жывапісных работ Уладзіміра Кожуха. У яго карцінах зварот да архаічных пластоў этнічнай культуры беларусаў носіць рамантычны характар. За серыю работ «Чарнобыля чорная быль» прысуджана прэмія прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Спасылкі Уладзімір Уладзіміравіч Кожух // Драгічынская ЦБС Интервью с художником Владимиром Кожухом // СБ. Беларусь сегодня

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя