Эладэ́я, Вадзяная зараза (Elodea) — род расін сямейства Жабнікавыя. Налічвае 18 відаў.
Батанічнае апісанне
Расліны з вельмі доўгім галінастым сцяблом, цалкам апушчаныя ў ваду. У ніжняй частцы сцябла маюцца плаваючыя карані. Лісце дробнае, падоўжанае, пераважна ў кальчаках па 3—4. Кветкі дробныя, двухполыя, мужчынскія і жаночыя.
Экалогія і выкарыстанне Радзімай раслін роду з’яўляюцца ўмераныя і трапічныя паясы Амерыкі. У 19 стагоддзі была занесена ў Еўропу і пашырылася на тэрыторыю Азіі і Аўстраліі. Вельмі хутка размнажаецца вегетатыўна. Зараснікі эладэі запаўняюць вадаёмы перашкаджаюць суднаходству і рыбалоўству, за што эладэя атрымала назвы «вадзяная чума» і «вадзяная зараза».
Зялёная маса раслін выкарыстоўваецца ў якасці корму і ўгнаення. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці акварыумных раслін.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Элодея // Праект «Уся Біялогія»
Катэгорыя:Жабнікавыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Водныя расліны