Царква Святога Гера () — каталіцкая царква ў горадзе Кёльн у паўночнай частцы старога горада (Кёльн-Альтштат-Норд). Царква размешчана ў квартале паміж вуліцамі Gereonstraße, Gereonshof, Gereonskloster и Christophstraße.

Гісторыя

У паўночна-заходняй частцы рымскага Кёльна існаваў некропаль. У IV стагоддзі на тэрыторыі некропаля была пабудавана капліца-марцірыум. Арыентыровачнай датай будаўніцтва прынята лічыць 345 годZur bauhistorischen Einordnung und Datierung vgl. ausführlich Versteegen (s. unten Literatur) стр. 358—495. Зрэшты, некаторыя навукоўцы не згаджаюцца з тым, што гэта пабудова была марцірыумам, мяркуючы, што гэта мог быць маўзалей ці нават раннехрысціянская царква. Цэнтральны купал марцірыума меў авальную форму з памерамі 23,70 м × 19,80 мJürgen Rasch: Die Kuppel in der römischen Architektur. Entwicklung, Formgebung, Konstruktion, in: Architectura, Bd. 15 (1985), стр. 117—139. На ўсходзе знаходзілася паўкруглая апсіда, на захадзе — трохпавярховы вестыбюль. Будынак быў багата ўпрыгожаны мармуровымі калонамі і панэлямі, купал быў пакрыты залатой мазаікай. У цэлым будынак быў падобны да ў Рыме.

Пазней фрагменты гэтага збудавання былі выкарыстаны пры будаўніцтве царквы Святога Гера. Аж да вышыні 14 м сцены царквы Святога Гера — гэта рэшткі марцірыума. Іх і цяпер можна назіраць у падлогавых мазаіках ці ў сценах паўднёвых апсід.

З канца V — пачатку VI стагоддзя будынак ужо адназначна выкарыстоўвалася як хрысціянская царква і насіла назву Залатога Свяцілішча (). У часы Меравінгаў гэта царква была адной з самых значных цэркваў дзяржавы франкаў. Ёсць здагадка, што царква нават служыла месцам пахавання франкскіх каралёў. Дакладна вядома, што ў гэтай царкве ў 818 годзе быў пахаваны першы архібіскуп Кёльна .

У 839 годзе пры царкве засноўваецца манастыр. Пры архібіскупе Ана II у 1067—1069 гадах быў падоўжаны царкоўны хор і пабудавана крыпта. У 1156 годзе пры архібіскупе была перабудавана алтарная частка і ўзведзены дзве вежы. У 1190 у крыпце быў збудаваны рэлікварый, а праз год царква была асвячона ў гонар Святога Гера — архібіскупа Кёльна.

У 1219—1227 гадах быў збудаваны дзесяцігранны купал — дэкагон — адзін з найбуйнейшых для свайго часу. У сярэдзіне XIII стагоддзя з паўднёвага боку быў прыбудаваны познераманскі баптыстэрый, а ў 1315 годзе — рызніца. У 1550 годзе ў дэкагоне быў усталяваны арган.

25 чэрвеня 1920 года Папа Бенедыкт XV адначасова з царквой Святой Урсулы прысвоіў царкве Святога Гера званне Малой папскай базілікі ()Сайт GCatholic.com.

У гады Другой сусветнай вайны падчас 262 бамбардзіровак Кёльна брытанскай авіяцыяй Кёльн быў разбураны на 95 %. Царква Святога Гера таксама моцна пацярпела падчас авіяналётаў. Аднаўленне царквы пачалося адразу пасля вайны і працягвалася амаль 40 гадоў. Да 1949 года была адноўлена алтарная частка, у 1954 годзе быў усталяваны маленькі арган у нефе, у 1956 годзе скончылася аднаўленне крыпты, у 1964 годзе — баптыстэрыя. У 1979 годзе скончыліся аднаўленчыя працы ў галоўным нефе і толькі ў 1984 годзе былі завершаны працы па аднаўленні дэкагона.

Архітэктура

Царква Святога Гера з'яўляецца найстарэйшай царквой Кёльна і ўяўляе сабой раманскую трохнефную базіліку без трансэпта. Характэрным элементам царкоўнага будынка з'яўляецца дзесяцігранны купал, т.зв. дэкагон, у заходняй частцы храма. Дыяметр купала складае 16,9 м, вышыня — 34,5 м. Царква мае дзве 30-мятровыя ўсходнія вежы і чатыры невялікія вежкі вакол дэкагона.

Літаратура Ralf van Bühren: Kunst und Kirche im 20. Jahrhundert. Die Rezeption des Zweiten Vatikanischen Konzils, Paderborn: Verlag Ferdinand Schöningh 2008, ISBN 978-3-506-76388-4 Gereon Becht-Jördens: Venantius Fortunatus und die Renovierung der Kirche St. Gereon zu Köln durch Bischof Carentinus. In: Kölner Jahrbuch 43, 2010, S. 57-69, ISBN 978-3-7861-2628-7 Sabine Czymmek, Die Kölner romanischen Kirchen, Schatzkunst, Bd. 1, Köln 2008 (=Colonia Romanica, Jahrbuch des Fördervereins Romanische Kirchen Köln e. V., Bd. XXII, 2007), S. 161—227, ISBN 978-3-7743-0422-2 Martina Junghans: Die Armreliquiare in Deutschland vom 11. bis zur Mitte des 13. Jahrhunderts, Dissertation Bonn 2000, Bonn 2002, Kat.-Nr. 27/28 Marion Niemeyer-Tewes: Das Dekagon von St. Gereon in Köln (Veröffentlichungen der Abteilung Architekturgeschichte 72). Diss. Köln 1998, Köln 2000 Hugo Rathgens: Katholische Pfarrkirche zu St. Gereon (ehem. Stiftskirche). In: Paul Clemen (Hrsg.): Die Kunstdenkmäler der Stadt Köln. Die kirchlichen Denkmäler der Stadt Köln, Abt. 3: St. Gereon — St. Johann Baptist — Die Marienkirchen — Gross St. Martin (Die Kunstdenkmäler der Rheinprovinz 7, 1). L. Schwann, Düsseldorf 1911, S. 1-102 Otmar Schwab: St. Gereon zu Köln. Untersuchungen zum spätantiken Gründungsbau, Diss. Aachen 2001. In: Kölner Jahrbücher 35, 2002 (ersch. 2004), S. 7-206 Ute Verstegen: St. Gereon in Köln in römischer und frühmittelalterlicher Zeit (Kölner Forschungen, 9), Mainz 2006

Спасылкі

Старонка царквы Святога Гера на сайце «Раманскія цэрквы Кёльна» Старонка царквы Святога Гера на International Database and Gallery of Structures Старонка царквы Святога Гера на сайце GCatholic.com Старонка царквы Святога Гера на сайце «Стары горад Кёльна» Віртуальны тур па царкве Святога Гера Відэа інтэр'ера царквы Святога Гера 3D-мадэль царквы Святога Гера Легенда пра крывавую калону

Катэгорыя:Раманскія цэрквы Кёльна Катэгорыя:Малыя базілікі Паўночнага Рэйна–Вестфаліі Катэгорыя:Храмы Святога Гера Катэгорыя:Каталіцкія храмы Германіі