Сы́рмеж. Сустракаецца таксама варыянт Сырме́ж (, ) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.

Гісторыя У 1527 годзе маёнтак Ашмянскага павета, набыты князем М. І. Мсціслаўскім у князёў . У 1846 маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне Янушэўскага. У 1868 г. вёска Шамятоўскай воласці Свянцянскага павета, 24 двара, 227 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 376 жыхароў, у 1908 годзе — 47 двароў, 286 жыхароўСырмеж .

З 12 кастрычніка 1940 года да 1980 года адміністрацыйны цэнтр Сырмежскага сельсавета Свірскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 31 жніўня 1959 года ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1949 годзе ў вёсцы створаны калгас «Новае жыццё». З 1954 года вёска ў складзе калгаса імя М. Горкага (цэнтр — вёска Буйкі). У 1960 годзе 184 жыхары.

На 1 студзеня 1970 года 52 двары, 120 жыхароў. Тут размешчана жывёлагадоўчая ферма.

З 2004 года зноў цэнтр Сырмежскага сельсавета, пасля яго скасавання 28 мая 2013 года ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Славутасці У вёсцы знаходзіцца часоў Першай сусветнай вайны.

Вядомыя асобы Мікалай Фёдаравіч Драгун (1888—1976) — беларускі рэлігійны дзеяч.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Занарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна