Вежа прынца Руперта () — вежа ў раёне горада Ліверпул. У першую чаргу вядомая як сімвал футбольнага клуба «Эвертан».
Гісторыя Вежа была пабудавана ў 1787 годзе. Першапачаткова выкарыстоўвалася як месца ўтрымання п'яніц і дробных злачынцаў пасля іх затрымання канстэблямі. На наступны дзень яны паўставалі перад судом і, як правіла, атрымлівалі пакаранне ў відзе выпраўленчых прац.
Сваю агульнавядомую назву — Вежа прынца Руперта — вежа атрымала ў гонар Руперта Пфальцкага, лідара праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны. Падчас падрыхтоўкі да захопу Ліверпульскага замка, якая праходзіла на ўзгорку, дзе ў будучыні была пабудавана вежа, прынц Руперт паглядзеў на горад і вымавіў словы: «Гэта гняздо вароны, якое можа захапіць любая кампанія школьнікаў».
Выкарыстанне футбольным клубам «Эвертан» У 1938 годзе сакратар футбольнага клуба «Эвертан» Тэа Келі распрацаваў эмблему клуба, цэнтральным элементам якой стала цесна звязаная з раёнам Эвертан Вежа прынца Руперта. З тых часоў вежа з'яўляецца адным з галоўных сімвалаў клуба.
У маі 1997 года «Эвертан» вылучыў 15 000 фунтаў стэрлінгаў на рэканструкцыю вежы.
Пачынаючы з лютага 2014 года на вежы ўсталявана ілюмінацыя, асвятлялая яе традыцыйным для «Эвертана» сінім колерам.
Катэгорыя:ФК Эвертан Катэгорыя:Ліверпул Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Англіі Катэгорыя:Вежы Катэгорыя:1787 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Англіі