Сумнік канадскі (Solidago canadensis) — шматгадовая травяністая расліна; від роду сумнік сямейства .
Апісанне Карэнішчавы, травяністы мнагалетнік з прамастойным, круглым, густааблісцелым і кароткаваласістым сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце чаргаванае, ланцэтнае або падоўжана-ланцэтнае з трыма падоўжанымі жылкамі, сядзячае ці кароткачаранковае. Кветкавыя кошыкі дробныя, шматлікія, сабраныя ў аднабокую мяцёлку; кветкі залаціста-жоўтыя, краявыя — песцікавыя, язычковыя; сярэдзінныя — двухполыя, трубчаста-лейкападобныя; тычынак пяць. Плод — цыліндрычная валасістая сямянка з чубком.
Пашырэнне Радзіма — Паўночная Амерыка, інтрадуцыраваны ў Еўропе. Ёсць шэраг садовых форм, нярэдка дзічэе.
Сумнік канадскі ўтварае зараснікі, добра развіваецца на адкрытых мясцінах з угноенай і дастаткова ўвільготненай глебай. Размнажаецца дзяленнем карэнішча (восенню) і насеннем. Карані сумніка выпрацоўваюць інгібітары – рэчывы, якія перашкаджаюць росту іншых раслін.
У лістападзе 2008 года пастановай Мінпрыроды Беларусі сумнік канадскі разам з сумнікам гіганцкім, баршчэўнікам Сасноўскага і некаторымі іншымі раслінамі забаронены да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі ў Беларусі. У снежні 2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна — як асабліва небяспечная — занесена ў «чорны спіс» пастановай Савета міністраўОпределен список наиболее опасных растений .
Галерэя пылку
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
В Беларуси объявили войну врагу № 2 — золотарнику канадскому Растение, по степени опасности сравнимое с борщевиком и колорадским жуком, стремительно завоевывает Беларусь Не умиляйся всему зеленому // Советская Белоруссия. № 139 (24276). 30 июля 2013. WildLife.by — Фильм «Внимание! Золотарник!» расскажет о новой экологической угрозе (+видео)
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Інвазіўныя віды раслін Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе