Хрыбет Акадэміі Навук — горны хрыбет Заходняга Паміра, у Таджыкістане.
Выцягнуты мерыдыянальна амаль на 110 км. Паўночная частка называецца Алтынмазарскія горы. На захад ад хрыбта Акадэміі навук адыходзіць хрыбет Пятра Першага.
Вышыня да 7495 метраў (пік Ісмаіла Самані). Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, гранітаў. Водападзельны грэбень мае альпійскі рэльеф; 24 вяршыні ўзнімаюцца вышэй за 6000 м.
Пераважаюць высакагорныя гляцыяльна-нівальныя ландшафты. Укрыты вечнымі снягамі, шмат ледавікоў (агульная плошча 660 км²), у тым ліку буйныя — Гарма, Федчанкі, Язгулемскі і іншыя.
Адкрыты у 1927 годзе і названы ў гонар Акадэміі навук СССР.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Горныя хрыбты Паміра Катэгорыя:Горныя хрыбты Таджыкістана