«Скендэрбэў» (, Футбольны клуб Скендэрбэў Корча) — албанскі футбольны клуб з горада Корча, у цяперашні час выступае ў албанскай Суперлізе. Названы ў гонар нацыянальнага героя Албаніі Скандэрбэга. Клуб заснаваны 15 красавіка 1909 года, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Скендэрбэў», які змяшчае 12 000 гледачоў. Галоўнымі дасягненнямі «Скендэрбэў» з’яўляюцца восем перамог у чэмпіянаце Албаніі (у 1933, 2011—2016, 2018 гадах).

Дасягненні Чэмпіянат Албаніі: Чэмпіён (8): 1933, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018

Кубак Албаніі: Уладальнік (1): 2018

Суперкубак Албаніі: Пераможца (3): 2013, 2014, 2018

Спасылкі Афіцыйны сайт

Скендэрбэў Корча